Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
З 1 па 10 жніўня праводзіцца штогадовы агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў горада Докшыцы.
Мэтамі і задачамі агляду-конкурсу з'яўляюцца актывізацыя работы па добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў горада Докшыцы. Добраўпарадкаванню тэрыторый, забеспячэнню захаванасці і належнага стану элементаў добраўпарадкавання дваровых тэрыторый, у тым ліку дзіцячых гульнявых пляцовак.
У аглядзе-конкурсе прысуджаюцца не больш за тры прызавых месцы.
Пераможцы вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў.
Пры падвядзенні вынікаў агляду-конкурсу ўлічваюцца наступныя крытэрыі:
1. уладкаванне кветнікаў (іх наяўнасць, стан і афармленне);
2. планіроўка і абнаўленне газонаў;
3. наяўнасць кампазіцый;
4. дадатковая пасадка дрэў і кустоў;
5. наяўнасць і стан малых архітэктурных форм, дзіцячых пляцовак, лавак, альтанак;
6. якасная і своечасовая ўборка дваровай тэрыторыі, утрыманне яе ў належным санітарным стане;
7. удзел жыхароў дома ў добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі;
8. тэхнічны і эстэтычны стан дома.
Дваровым тэрыторыям шматкватэрных жылых дамоў, якія перамаглі ў аглядзе-конкурсе, вылучаецца грашовая ўзнагарода ў памеры:
за першае месца - 215 базавых велiчынь;
за другое месца - 135 базавых велiчынь;
за трэцяе месца - 85 базавых велічынь.
Каардынатарамі конкурсу з'яўляецца аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Докшыцкага райвыканкама. Па ўсіх пытаннях і заяўках на ўдзел у конкурсе звяртацца па тэлефонах 2-12-32, 2-10-32 .