Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 лістапада 2021

Аб'екты грамадскага харчавання спажыўкааперацыі ў Докшыцах запрашаюць…

Пандэмія каранавіруса, якая прыйшла ў Беларусь летась, «ударыла», мабыць, па ўсіх сферах жыццядзейнасці чалавека. Пацярпелі прадпрыемствы, сярэдні і малы бізнэс. Па прычыне закрыцця меж значныя страты панеслі таксама турагенцтвы. Адчувальна знізіўся паток наведвальнікаў у кафэ і рэстаранах. Сёння назіраецца чацвёртая хваля каранавіруснай інфекцыі. Як жа ў гэтых умовах «выжываюць» аб'екты грамадскага харчавання спажывецкай кааперацыі, расказала начальнік аддзела грамадскага харчавання філіяла аблспажыўтаварыства Ганна Палячонак.

– Вядома, мінулы год для нас быў вельмі складаным, - кажа Ганна Міхайлаўна. - У сувязі з пандэміяй людзі амаль што перасталі заказваць банкеты з нагоды розных імпрэз. У разы скарацілася колькасць вяселляў і юбілеяў, амаль не праводзіліся карпаратыўныя вечарыны. Нават у такое вялікае свята, як Дзень Перамогі, вымушаны былі адмяніць выязны гандаль, а ад яго прадпрыемства заўсёды мела добрую выручку. Але нават нягледзячы на ўсе гэтыя перыпетыі жыцця, змаглі ўтрымацца на плаву. У гэтым годзе сітуацыя значна палепшылася. Стала больш заказаў на правядзенне мерапрыемстваў. Цяпер актыўна рыхтуемся да навагодніх свят, якія будуць праводзіцца з жывой музыкай у кафэ «Шарм» і рэстаране «Бярэзіна». Пройдуць яны з 20 снежня па 7 студзеня. Заказ можна зрабіць загадзя па тэлефоне 2-12-92. Дарэчы, некаторыя ўжо забраніравалі месцы на дзень сустрэчы з выпускнікамі.

Што тычыцца рэстарана, то ён не пустуе і ў буднія дні. Для наведвальнікаў рыхтуем абед, у складзе якога абавязкова салата з гародніны, суп, гарнір, а да яго катлета ці шніцаль. У комплексе гэта каштуе ад пяці да сямі рублёў.

– Ганна Міхайлаўна, у свой час кафэ «Александрыя» было вельмі папулярным месцам адпачынку ў докшычан, а цяпер чамусці зачынена. Якія на тое прычыны?

– Гэты аб'ект прыпыніў сваю працу з 1 верасня. Але, спадзяемся, ненадоўга. Зробім там касметычны рамонт, падбяром кадры, бо на сённяшні дзень маем патрэбу ў кухары і бармэне, і да Новага года адкрыемся.

- Ведаю, што ў кафэ «Шарм» ёсць свае пастаянныя кліенты, якія прыходзяць паабедаць.

– Так, гэта работнікі пошты, Белтэлекама, двух банкаў. Кухар Таццяна Сварцэвіч, паводле слоў наведвальнікаў, вельмі смачна гатуе. Удзячны кліенты бармэну Юліі Бярозка. Ад іх тандэму і складваецца агульнае уражанне аб «Шарме». Даведацца, што прапануюць дзяўчаты на абед, можна ў групе Вайбера «Закусачная Шарм». Меню там абнаўляецца праз кожныя два дні.

– Паласавацца піцай, малочным кактэйлем і духмяным капучына можна ў пяльменнай «Лепім самі». Ці не стала менш у ёй наведвальнікаў у сувязі з адкрыццём прыватнай кавярні «Макадамія»?

– Мы заўсёды рады канкурыраваць з іншымі аб'ектамі грамадскага харчавання любой формы ўласнасці. Лічу, што гэта дае стымул для далейшага развіцця і ўдасканалення. Вядома, мы не можам пахваліцца, як тая ж «Макадамія», сучаснай прыгожай мэбляй, бо наша ў эксплуатацыі ўжо некалькі гадоў. Затое ёсць свае фішкі. Напрыклад, гатуем самыя смачныя пяльмені (вараныя і смажаныя), 23 найменні піцы, прычым кухары могуць «сабраць» яе з інгрэдыентаў, якія выбірае сам кліент. І самае галоўнае - у нас здаровая ежа, без дабавак і соевых напаўняльнікаў. Таму запрашаем наведаць менавіта нашы аб'екты грамадскага харчавання, дзе, як і патрабуецца, захоўваюцца ўсе супрацьэпідэміялагічныя меры засцярогі.

Кулінарыя прымае заказы да навагодніх свят на прыгатаванне фаршыраванага шчупака, рулетаў, розных відаў салаты, кандытарскіх вырабаў і іншых страў па нумары 2-12-92. Дарэчы, звычайна да Новага года кухары гатуюць каля 15 кілаграмаў традыцыйнай салаты «Аліўе».

Таццяна ПАДБЯРОЗСКАЯ

Фота аўтара

https://www.dokshitsy.by/2021/11/obekty-obshhestvennogo-pitaniya-v-dokshicax/