Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
21 кастрычніка 2021

Аб падрыхтаванасці да ацяпляльнага сезона

Звычайна ацяпляльны сезон пачынаецца ў кастрычніку. У гэтым годзе гарачая вада ў батарэі цэнтральнага ацяплення была пададзена 20 верасня. Спачатку цяпло прыйшло ў бальніцы, школы і дзіцячыя сады. Затым камунальнікі падключылі жылы фонд і адміністрацыйныя будынкі. У гэтым годзе пашпарты гатоўнасці былі падпісаны ў адпаведнасці з графікам.

Наколькі верагодна тое, што ацяпляльны сезон пройдзе ў штатным рэжыме і без аварыйных сітуацый, - у інтэрв'ю з дырэктарам РУП ЖКГ «Докшыцы-камунальнік» Дзмітрыем Каляга.

- Дзмітрый Сцяпанавіч, як камунальнікі рыхтаваліся да зімы?

- Напрыклад, ацяпляльны сезон 2019-2020 гадоў доўжыўся каля дзевяці месяцаў, і часу рыхтавацца да наступнага заставалася зусім мала. Таму, як толькі спынілі працу кацельняў, а гэта было ў красавіку, адразу прыступілі да запланаванага рамонту і мадэрнізацыі на аб'ектах цеплавой гаспадаркі. Леташні ацяпляльны сезон быў занадта халодным. Маразы дасягалі адзнакі ў 25 градусаў. Аднак экзамен на холад мы вытрымалі, і збояў у працы не было.

Нашым прадпрыемствам эксплуатуецца 17 кацельняў, а раней іх было значна больш. Уявіце, што восем гадоў таму толькі ў Докшыцах налічвалася дзевяць кацельняў. Цяпер, у выніку праведзенай аптымізацыі, - чатыры. Паколькі былі зачынены дашкольныя навучальныя ўстановы ў Янках і Бярозаўцы, там кацельні таксама перасталі працаваць.

У гэтым годзе для падрыхтоўкі цеплавой гаспадаркі да асенне-зімовага перыяду прадпрыемствам выкананы значны аб'ём работ. Сур'ёзныя змены адбыліся на кацельні «ПМК-52», дзе абсталяванне даўно ўжо выпрацавала свае рэсурсы. Тры катла, якія працавалі на дровах, будзем выкарыстоўваць у якасці рэзервовых. Замест старога катла КВРм-2 усталявалі такі ж новы з механічнай загрузкай і складам дранкі. Абсталяванне коштам 400 тысяч рублёў набылі ў лізінг за ўласныя сродкі. Спадзяемся, што праблем з падачай гарачай вады і цяплом у кватэрах у спажыўцоў не будзе.

На астатніх кацельняў выкананы рамонт цеплаабменнікаў, сеткавых помпаў, лічыльнікаў цяпла, заменены засаўкі, праведзена афарбоўка катлоў і іншыя віды работ.

- Звычайна, калі праводзіцца рамонт аб'ектаў цеплавой гаспадаркі, без адключэння гарачай вады не абысціся. Часам гэта выклікае ў спажыўцоў пэўныя нязручнасці.

– Сапраўды, гэта робім, толькі не на два тыдні, як у некаторых абласных гарадах, а ўсяго толькі на адзін-два дні.

- Для бесперабойнай працы кацельняў важна мець запасы паліва...

- У камгасе працуюць дзве лесанарыхтоўчыя брыгады, абсталяваныя спецыялізаванай тэхнікай і абсталяваннем. Назапашванне паліва - працэс бесперапынны. Ён праходзіць як у ацяпляльны, так і ў міжацяпляльны сезоны. Для вытворчасці дранкі некалькі гадоў назад набылі рубільны комплекс, які працуе ў раёне могілак «Блонь». У гэтым годзе дадаткова ўзялі ў арэнду рубiлку у браслаўскіх калег.

У прыярытэце - выкарыстанне мясцовых відаў паліва. Так, за 2020 год доля МВП у паліўным балансе склала 99,26 працэнта пры заданні на год 94 працэнта. На сённяшні дзень прадпрыемствам назапашана 12,5 тысячы кубаметраў дроў і 4,9 тысячы кубаметраў дранкі.

- Гараджане ўжо даўно адвыклі бачыць траншэі, дзе ідзе замена трубаправодаў. У чым справа?

- Напэўна, шмат хто памятае, як раней даволі часта здараліся аварыі на цепласетках. Прычына - у зношанасці металічных труб, якія эксплуатаваліся дзясяткі гадоў. Цяпер гэта праблема вырашана. Усе 57,9 кіламетра цеплавых сетак, якія знаходзяцца на балансе прадпрыемства, мадэрнізаваны. Гэта значыць, старыя трубы стопрацэнтна заменены на папярэдне ізаляваныя. Iх перавага ў тым, што яны значна скарачаюць цепластраты і павышаюць надзейнасць у эксплуатацыі, бо ізаляцыя не прапускае вільгаць, якая псуе трубы. У выніку ўсё робіцца для таго, каб павысіць бесперабойную падачу цяпла спажыўцам.

За восем месяцаў бягучага года цеплавыя страты на цепласетках склалі 8,79 працэнта пры заданні, даведзеным кіраваннем ЖКГ Віцебскага аблвыканкама, 9,9 працэнта.

Таццяна Майская.

Фота Вячаслава Чэрвінскага.

 

На фота: «Кацельня «ПМК-52» працуе без збояў», - запэўнівае аператар Міхаіл Церах

https://www.dokshitsy.by/2021/10/o-podgotovlennosti-k-otopitelnomu-sezonu/