Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
23 лістапада 2020

18 лістапада адбыліся выбары ў члены маладзёжнай палаты пры Докшыцкім раённым Савеце дэпутатаў

18 лістапада 2020г. у Докшыцкім раёне адбыліся выбары ў Маладзёжную палату пры Докшыцкім раённым Савеце дэпутатаў.

У першай палове дня выбары прайшлі ў 10 установах адукацыі раёна. 22 кандыдата з ліку вучнёўскай моладзі, прадставілі перад выбаршчыкамі напрамкі сваёй дзейнасці. У выніку, шляхам тайнага галасавання ва ўстановах адукацыі раёна абралі 14 членаў Маладзёжнай палаты з ліку навучэнцаў.

Затым на пасяджэнні Прэзідыума раённага Савета дэпутатаў прайшлі выбары ў Маладзёжную палату з ліку прадстаўнікоў працоўнай моладзі.

20 кандыдатаў загадзя падрыхтавалі праграмы, у якіх распавялі аб сябе і мэтах, якія яны хацелі б ажыццявіць, стаўшы членам Маладзёжнай палаты. Усе яны маюць разнастайныя захапленні, вядуць здаровы лад жыцця і жадаюць рэалізаваць як мага больш ініцыятываў дзеля цікавага і камфортнага жыцця ў раёне.

Па выніках галасавання 14 прадстаўнікоў працоўнай моладзі ўвайшлі ў склад Маладзёжнай палаты.

У выніку пераможцамі выбараў сталі 28 самых крэатыўных і таленавітых маладых прадстаўнікоў устаноў адукацыі і арганізацый раёна з ліку вучнёўскай і працуючай моладзі.

Дзейнасць Маладзёжнай палаты будзе спрыяць развіццю і рэалізацыі ініцыятыў моладзі, накіравана на прадстаўленне інтарэсаў моладзі ў органах мясцовага самакіравання, прыцягненне моладзі да ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці раёна, правядзенне сацыяльна значных дзіцячых і маладзёжных мерапрыемстваў у раёне.