Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 снежня 2021

1 снежня - Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

У 1988 годзе па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) быў заснаваны Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, які штогод адзначаецца 1 снежня.

Гэты дзень стаў адным з найважнейшых міжнародных дзён, звязаных з пытаннямі аховы здароўя і адной з ключавых магчымасцяў павышэння інфармаванасці і магчымасці адзначыць такія дасягненні як пашырэнне доступу да лячэння і мер па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі. Сімвалам гэтага дня з'яўляецца чырвоная стужка, якая абазначае падтрымку, спачуванне і спадзяванні на будучыню без СНІДу.

Сусветны дзень барацьбы супраць СНІДу заўсёды прысвечаны вызначанай тэме. У гэтым годзе такой тэмай будзе «Ліквідаваць няроўнасць. Скончыць са СНІДам. Спыніць пандэміі».

Настае трэці год пандэміі COVID-19 і пятае дзесяцігоддзе пандэміі СНІДу. Праблема распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі застаецца адным з самых вострых медыцынскіх і сацыяльных глабальных выклікаў, з якім сутыкаюцца ўсе без выключэння дзяржавы. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя агульнасусветная колькасць людзей, якія жывуць з ВІЧ, у 2020 годзе склала 37,7 мільёна чалавек, з пачатку эпідэміі ад звязаных са СНІДам хвароб памерла 36,3 мільёна чалавек.

Па стане на 1 лістапада 2021 года ў Беларусі з ВІЧ-станоўчым статусам пражывае больш за 23 тысячы чалавек. За апошняе дзесяцігоддзе найбольшая колькасць новых выпадкаў рэгіструецца ва ўзроставай групе 35-49 гадоў, пераважае палавы шлях перадачы ВІЧ - на яго долю прыпадае больш за 80% выпадкаў, якія ўпершыню выяўляюцца. У Віцебскай вобласці на 1 лістапада пражывае 1321 чалавек, якія жывуць з ВІЧ, палавы шлях перадачы складае 83,3%.

У нашай краіне створана сістэма, якая забяспечвае максімальную даступнасць да кансультавання і тэсціравання на ВІЧ-інфекцыю. Прайсці добраахвотнае тэсціраванне, у тым ліку ананімнае, можна ў любой установе аховы здароўя, у якой маецца працэдурны кабінет. На базе дзяржаўных арганізацый аховы здароўя і недзяржаўных некамерцыйных арганізацый функцыянуюць ананімна-кансультатыўныя пункты, якія прадстаўляюць у у тым ліку паслугі па кансультаванні і тэсціраванню на ВІЧ-інфекцыю для ключавых груп насельніцтва. Прайсці добраахвотнае тэсціраванне на ВІЧ-інфекцыю, у тым ліку ананімнае, можна і ва УАЗ «Докшыцкая ЦРБ», у працэдурным кабінеце №35. Таксама створаны магчымасці не толькі прайсці тэст ва ўстанове аховы здароўя, але свабодна купіць яго ў аптэцы і зрабіць тэст дома, у рамках саматэставання.

У Беларусі прадугледжаны ўніверсальны доступ пацыентаў да антырэтравіруснай тэрапіі, гэта значыць дзяржава гарантуе прадастаўленне лячэння ВІЧ-інфекцыі ўсім людзям, якія жывуць з ВІЧ, незалежна ад стадыі хваробы і ўзроўню імунітэту. На сённяшні дзень у рэспубліцы 85% людзей, якія жывуць з ВІЧ, атрымліваюць антырэтравірусную тэрапію, тым самым захоўваючы сваё здароўе, працягласць і якасць жыцця, у Віцебскай вобласці гэты паказчык складае 85,9%.

У рамках Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у рэгіёнах краіны будуць праводзіцца розныя інфармацыйна-адукацыйныя мерапрыемствы. Далучайцеся да нас у гэты Сусветны дзень барацьбы са СНІДам у мэтах павышэння дасведчанасці па пытаннях прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, тэсціравання на ВІЧ, недапушчэння стыгмы і дыскрымінацыі ў дачыненні да людзей, якія жывуць з ВІЧ.

ДУ «Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»