Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
16 ліпеня 2019

Падарунак ад Сафіі Ратару і песня аб фестывалі - у Віцебску завяршыўся "Славянскі базар-2019"

У Віцебску адбыўся гала-канцэрт урачыстага закрыцця XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кранальнае развітанне артыстаў і гледачоў з фестывалем было напоўнена прадчуваннем новай сустрэчы ў 2020 годзе, калі можна будзе зноў убачыць сяброў і акунуцца ў тую непаўторную атмасферу, якая пануе ў Віцебску кожны ліпень. А пакуль - афіцыйнае завяршэнне спраў: цырымонія ўзнагароджання ўладальніка Гран-пры міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2019" запаветнай статуэткай "Ліра". У бягучым годзе яе ўладальнікам стаў прадстаўнік Казахстана Адзільхан Макін, які заваяваў сэрцы членаў міжнароднага журы майстэрствам выканання і выдатным вакалам. На закрыцці фестывалю традыцыйна ўручаўся таксама спецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі "Славянская надзея". За лепшае ўвасабленне ў творах славянскай тэмы ў бягучым годзе яго таксама ўдастоены Адзільхан Макін.

На сцэну выходзілі як зусім маладыя артысты, так і тытулаваныя зоркі, якія ўжо заваявалі аўтарытэт. Многія выступалі ў дуэтах. Так, Сасо Паўліяшвілі выканаў з Інай Афанасьевай песню "Сэрца на далоні". Тамара Гвердцытэлі і Глеб Мацвяйчук пакарылі залу шлягерам "Паабяцайце мне каханне". Адно з самых яркіх уражанняў пакінула балада Hijo de la luna ў выкананні Ксеніі Дзяжнёвай і саліста Вялікага тэатра Ігара Цвірко. Моладзь у гэты вечар парадавалі Вольга Бузава, SHANGUY, Alekseev. Адзін аднаго змянялі выканаўцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Швецыі, Італіі, Малдовы і іншых краін. Песні аб сяброўстве, каханні, сямейных каштоўнасцях кранулі ўсіх прысутных у зале.

Рада была зноў апынуцца на "Славянскім базары" народная артыстка СССР Сафія Ратару. Бурныя авацыі і доўгія чэргі паклоннікаў пацвердзілі нязменнасць пачуццяў да яе віцебскай публікі. Яшчэ адным сюрпрызам, ужо ад арганізатараў і ўсіх артыстаў, стала песня - прысвячэнне "Славянскаму базару ў Віцебску", якую можна назваць гімнам форуму. Рытмічная кампазіцыя аб фестывалі, выкананая ў фінале, нясе ў сабе ідэю адзінства ўсіх славянскіх народаў - гэты канцэрт стаў сапраўдным святам музыкі і сяброўства.

НАВIНЫ БЕЛАРУСI