Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 чэрвеня 2020

У Докшыцах адсвяткавалі Дзень моладзі

Пра тое, як святкаваўся Дзень моладзі ў райцэнтры, сведчылі онлайн-трансляцыі мерапрыемства ў інтэрнэце, мовай тынэйджараў - стрымы. Гэтую разыначку свята яго арганізатары прыдумалі спецыяльна, ведаючы захапленне сучаснай моладзі навамоднымі гаджэтамі. Знятыя імі фота і відэа мерапрыемства тут жа рэгістраваліся ў Iнстаграме па хэштэгу #докшицыдзеньмоладзі2020, каб у канцы мерапрыемствы па колькасці лайкаў вылучыць самыя крэатыўныя і прыгожыя. Старонкі сацыяльнай сеткi стракацелі здымкамі артыстаў святочнага канцэрта, аматараў роварных гонак, скейтбордаў і самакатаў, якія з ветрыкам ганялі па перакрытай падчас мерапрыемства вуліцы Ленінскай. Хапала жадаючых згуляць у настольны тэніс ці памерацца сілай у армрэслінгу.

З святам моладзь раёна павіншавала першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вікторыя Ждановіч, якая пажадала юнакам і дзяўчатам рашучасці, энтузіязму і пазітыву, а таксама ўзнагародзіла самых актыўных, якія ўдзельнічалі ў рэспубліканскіх і раённых конкурсах. Гэта вакалісткі арт-групы «Юніён» Марыя Плыгаўка, Васіліса Гушчык, Інэса Багдасаран, а таксама Марыя Шульгат, якая стала аўтарам відэароліка на песню ў выкананні дзяўчат. Усе яны атрымалі падзякі за актыўны ўдзел у рэспубліканскім чэленджы «75 песень пра вайну». Дыпломамі першай ступені адзначаны Алена Занько, Алеся Сiндрэвiч і Вольга Ялавік, працы якіх перамаглі ў конкурсе «Фота & сэлфi з вышыванкай».

Са змярканнем ажыла танцавальная пляцоўка, на якой пад гарачыя хіты 2020 года моладзь скакала да поўначы. А самым яркім фота свята народнае галасаванне выбрала здымак Вольгі Яловік.

Праехацца на ровары - ў кайф!

Яўгенiя Малевіч.

Фота аўтара.

Крыніца: dokshitsy.by