Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
6 ліпеня 2020

Рамонт з мадэрнізацыяй ідзе ў СШ №2 г. Докшыцы

Сусветны банк развіцця і інавацый працягвае фінансаваць мадэрнізацыю школ у Беларусі. Усяго плануецца адрамантаваць і забяспечыць новым неабходным абсталяваннем 220 устаноў адукацыі па ўсёй краіне. У гэтым спісе і СШ № 2 г. Докшыцы, у якой ужо з першага чэрвеня кіпіць праца.

- Зараз работнікамі ТАА "Слаўманалітбуд" дэмантуецца дах і столь, у сталовай знята старая плітка, мяняецца электраправодка, - кажа дырэктар установы Алена Камінская. - Акрамя гэтай арганізацыі, тэндэр на выкананне работ выйграў "Магілёўбудкомплекс", у абавязках якога - тэхнагляд будаўніцтва. У рамках праекта капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй плануецца цалкам перакрыць дах, замяніць усю сістэму ацяплення будынка, абнавіць харчаблок і сталовую, а таксама класы хіміі, біялогіі і інфарматыкі разам з лабаранцкімі. Набываецца новае сучаснае абсталяванне для школьнай кухні і сталовай. Спадзяемся, што кухары змогуць пашырыць меню, дапоўніць разнастайныя смачныя стравы з дапамогай набытай перагортваемай электрычнай патэльнi, а машына для нарэзкі гародніны зэканоміць час работнікаў кухні. Пастаянную тэмпературу першых і другіх страў можна будзе падтрымліваць з дапамогай такой прылады, як марміт. Акрамя таго, з'явіцца посудамыйная машына і жаравая шафа.

Яўгенiя Малевіч.