Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 сакавіка 2019

Косця Сайкоўскі з Докшыцкага раёну стаў пераможцам у суперфінале тэлегульні «Я знаю» 

Чацвёртага сакавіка сямікласнік з Бягомльскай СШ Канстанцін Сайкоўскі (на здымку) стаў пераможцам у суперфінале тэлегульні «Я знаю». 

Стаць удзельнікам інтэлектуальнай гульні на сталічным тэлебачанні пад сілу далёка не кожнаму, а годна прайсці ўсе этапы, адказваючы на самыя складаныя пытанні вядучага, увогуле, могуць толькі адзінкі. У Косці гэта атрымалася.

“Было цікава, – сціпла выказаўся ён наконт удзелу ў вядомай гульні. – Вось толькі пытанні спартыўнай тэматыкі выклікалі пэўныя цяжкасці, бо не з’яўляюся аматарам спорту. Мяне цікавяць хіба толькі шахматы, як нагрузка для розуму”.

Маленькага эрудыта больш захапляе праграмаванне і робататэхніка, у прыватнасці, вывучэнне мовы праграмавання Scratch. Ён не траціць час дарэмна: любіць чытаць, а таксама даглядаць хатніх жывёл. У сям’і Сайкоўскіх зараз гадуюцца два папугайчыкі карэлы, чарапаха, два каты, сабака. Маецца таксама і акварыўм з прыгожымі рыбкамі. Косця любіць сваіх гадаванцаў, клапоціцца пра іх, але прызнаўся, што быць ветэрынарам не хоча, а марыць стаць вучоным. Бацькі падтрымліваюць захапленні сына і нават стараюцца на дні нараджэння дарыць штосьці карыснае: вялікі набор для хімічных вопытаў і эксперыментаў, тэлескоп, мікраскоп.

З пачатковых класах паспяхова ўдзельнічае у абласным дыстанцыйным конкурсе “Юны даследчык”. За гэты час вырошчваў салодкія крышталі, дэманстраваў працэс дыфузіі, праводзіў іншыя цікавыя экперыменты.

Штодзень сямікласнік спяшаецца ў школу, дзе стараецца кожныя 45 хвілін скарыстаць па максімуме. Ён хутка спраўляецца са школьнай праграмай, таму настаўнікі часта даюць яму індывідуальныя заданні, а на ўроках інфарматыкі ўвогуле выступае ў ролі памочніка настаўніка. З радасцю тлумачыць сваім аднакласнікам незразумелыя тэмы або паняцці, а вось да падказак ставіцца катэгарычна. Па яго словах, падобная дапамога – мядзведжая паслуга.

З адвагай удзельнічае і ў рознага роду алімпіядах. Так, у адкрытай расійскай інтэрнэт-алімпіядзе заняў трэцяе месца па рускай мове, другое – у міжнароднай анлайн-алімпія­дзе па англійскай. Цікавіцца культурай Англіі і марыць убачыць Лондан. Мэтанакіраванасць Косці Сайкоўскага і яго добрае валоданне англійскай мовай, будзем спадзявацца, дапамогуць увасобіць гэту мару ў жыццё.

Таццяна САКОВІЧ.

Фота аўтара.

http://www.dokshitsy.by/2019/03/kostya-sajkovskij-iz-dokshickogo-rajona-pobedil-v-superfinale-respublikanskoj-intellektualnoj-teleigre-ya-znayu/