Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22 сакавіка 2018

Беларусь і Грузія будуць пашыраць узаемадзеянне знешнепалітычных ведамстваў

Кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Грузіі дамовіліся пашыраць супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Гэтыя пытанні абмяркоўваліся 22 сакавіка на праведзенай у МЗС Грузіі сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з віцэ-прэм'ер-міністрам - міністрам замежных спраў Міхеілам Джанелідзэ. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў разгледзелі стан і перспектывы пашырэння ўзаемадзеяння, развіццё міждзяржаўных кантактаў, а таксама ход рэалізацыі сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай сферы, актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць прадоўжыць актыўнае ўзаемадзеянне на ўзроўні знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Грузіі, у тым ліку ў адпаведнасці з Праграмай супрацоўніцтва міністэрстваў замежных спраў на 2018-2019 гады.