Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 чэрвеня 2020

Абраная прафесія стала прызваннем для медсястры Докшыцкай ЦРБ

Лячыць людзей Алена Гiмбут марыла яшчэ ў дзяцінстве, калі гуляла з лялькамі. Дарэчы, яны былі яе першымі «пацыентамі». Таму зрабіла ўсё магчымае, каб стаць медыкам.

Алена любіць сваю працу. Адзначае, што пасля заканчэння Барысаўскага медыцынскага каледжа набыла добрыя навыкі, калі праходзіла практыку ў аддзяленнях кардыялогіі і тэрапіі ў Барысаўскай бальніцы. Затым працавала ў хірургічным, тэрапеўтычным і прыёмным аддзяленнях, у дзіцячай кансультацыі Докшыцкай ЦРБ.

Большасць пацыентаў ведае Алену Аляксандраўну як старэйшага рэгістратара. Яна прапрацавала на гэтым месцы 12 гадоў, і водгукі людзей аб медсястры толькі станоўчыя. Заўсёды адрознівалася кампетэнтнасцю, шчырасцю і добразычлівасцю, пастаяннай ўважлівасцю да ўсіх. Алена Аляксандраўна ніколі не накіравала ні аднаго пацыента, каб не вырашыць яго праблему.

І цяпер працягвае гэта рабіць, дапамагаючы ўрачу-тэрапеўту Галіне Аўласевіч. Дарэчы, калі пачалася пандэмія, яны аднымі з першых пачалі выязджаць па ўказаных адрасах і тэставаць людзей на наяўнасць каранавiруса. Не думалі пра сябе, проста добрасумленна выконвалі свой абавязак.

Кіраўніцтва адзначае дысцыплінаванасць і адказнасць Алены Гiмбут пры выкананні службовых абавязкаў.