Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211722, г. Докшицы,
ул. Ленинская, д. 31
Телефон приемной:
8 (02157) 3-25-10  c 8.00 до 17.00
Телефон-факс:
8 (02157) 3-25-11 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitobl.by (для деловой переписки)

Костёл в г.Докшицы Фонтан на центральной площади Районный исполнительный комитет Автовокзал г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Районный исполнительный комитет
Автовокзал г.Докшицы
Главная / Вопрос - ответ / Архив «Вопрос-ответ»
14 февраля 2017

Пра кантракт, скарачэнне і дадатковы вольны дзень

Ці адмяняе дадатковыя стымулы бестэрміновы працоўны дагавор, на што мае права бацька дзіцяці-інваліда, звальненне ў сувязі са скарачэннем штату… Гэтыя і іншыя сітуацыі каментуе галоўны прававы інспектар абласнога аб’яднання прафсаюзаў Святлана Супрунчук.

Сітуацыя 1. У работніка заканчваецца тэрмін дзеяння кантракту. Ці можа ён разлічваць на атрыманне выхадной дапамогі пры звальненні?

– У адпаведнасці з ч.1 арт. 48 Працоўнага кодэкса, выхадная дапамога выплачваецца ў выпадках, якія прадугледжаны названым дакументам, а таксама іншымі заканадаўчымі актамі, калектыўным дагаворам і пагадненнямі. Перапыненне працоўнага дагавора ў сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння (акрамя выпадкаў, калі працоўныя адносіны фактычна працягваюцца і ні адзін з бакоў не запатрабаваў іх скасавання) прадугледжваецца п. 2 ч. 2. арт. 35 ПК. Пры звальненні па гэтай прычыне выплата выхадной дапамогі не прадугледжана. Але такі абавязак наймальніка можа быць замацаваны ў калектыўным дагаворы ці пагадненні.

Сітуацыя 2. Супрацоўнік арганізацыі атрымаў апавяшчэнне аб звальненні праз два месяцы па прычыне скарачэння штату. Ці можа ён звольніцца да заканчэння пазначанага тэрміну, бо ўжо знайшоў іншую работу? І на якія выплаты ў такім выпадку ён можа разлічваць?

– Магчымасць звальнення ў гэтым выпадку прадугледжана арт. 43 ПК. Па агульным правіле, пры скасаванні працоўнага дагавору ў сувязі са скарачэннем колькасці ці штату работнікаў наймальнік абавязаны не менш, чым за два месяцы да звальнення пісьмова папярэдзіць работніка. У адпаведнасці з ч. 5 арт. 43 ПК наймальнік са згоды работніка мае права замяніць папярэджанне аб звальненні выплатай кампенсацыі ў памеры двухмесячнага сярэдняга заробку. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што кампенсацыя прапарцыянальна часу, які застаецца да заканчэння двухмесячнага тэрміну, можа быць толькі ў тым выпадку, калі ініцыятыва падобнага пагаднення належыць наймальніку. Адпаведна, калі з падобнай просьбай звяртаецца работнік, кампенсацыя выплачвацца не будзе.

Сітуацыя 3. Тэрмін дзеяння кантракту закончыўся. Наймальнік яго не працягнуў і работнік стаў праца­ваць па бестэрміновым працоўным дагаворы. Ці захоўваюцца пры гэтым дадатковыя дні да водпуску і павышаная тарыфная стаўка, якія раней былі пазначаны ў кантракце?

– Кантракт, які заключаны з работнікам, павінен прадугледжваць дадатковыя меры стымулявання працы, у тым ліку прадстаўлення дадатковага заахвочвальнага водпуску з захаваннем заробку да пяці каляндарных дзён і павышэнне тарыфнай стаўкі, але не больш, чым на 50 %. У выпадку ж працягнення працоўных адносін па бестэрміновым працоўным дагаворы гэтыя дадатковыя стымулы не захоўваюцца.

Сітуацыя 4. З супрацоўнікам заключаны новы кантракт. Ці трэба ўносіць запіс аб гэтым у працоўную кніжку? 

– Так, трэба. Гэты запіс неабходны згодна з п. 9 Інструкцыі аб парадку вядзення працоўных кніжак. Аднак тэрмін, на які заключаны кантракт, не пазначаецца.

Сітуацыя 5. Маці знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за непаўналетнім сынам-інвалідам. Ці павінен наймальнік бацьку дзіцяці прадстаўляць штомесячна адзін дадатковы вольны ад работы дзень? 

– Бацька мае на гэта права ў адпаведнасці з ч.1 арт. 265 ПК і Інструкцыяй аб парадку і ўмовах прадстаўлення аднаго дадатковага свабоднага ад работы дня ў месяц з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Па заяве бацькі наймальнік абавязаны штомесячна прадставіць адзін вольны ад работы дзень, незалежна ад таго, працуе ён на ўмовах поўнага ці няпоўнага рабочага часу.

Падрыхтавала
Наталля НАВІЦКАЯ

Интернет-ресурсы