Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211722, г. Докшицы,
ул. Ленинская, д. 31
Телефон приемной:
8 (02157) 3-25-10  c 8.00 до 17.00
Телефон-факс:
8 (02157) 3-25-11 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitobl.by (для деловой переписки)

Фонтан на центральной площади Костёл в г.Докшицы Районный исполнительный комитет Автовокзал г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Костёл в г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Автовокзал г.Докшицы
4 июля 2017

Замах на праваахоўніка – два гады абмежавання волі

Арцём у Бягомлі меў славу хлопца смелага да дзёрзкасці. У нецвярозым стане і, наогул, мог натварыць спраў, якія закон кваліфікуе, як адміністрацыйнае правапарушэнне. Пачынаючы з 2008 года, ён 20 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Такім чынам, як зазначыла дзяржаўны абвінаваўца намеснік пракурора Надзея Міцько ў сваёй прамове ў час суда, ён "супрацьпастаўляў сябе грамадству, агульнапрынятым нормам паводзін і маралі". Гэта і паслужыла прычынай таго, што хлопец аказаўся на лаве падсудных.

У той дзень, які стаў для яго ракавым, Арцём, як гэта часта бывала, з лепшым сябрам, дарэчы, у мінулым праваахоўнікам, бавіў час у кафэ "101 км". Добра падпіўшы, ён, як звычайна, пачаў чапляцца да іншых наведвальнікаў і нават да буфетчыцы, разбіў бутэльку з півам. Каб уратавацца ад нецвярозага і агрэсіўнага кліента, жанчына націснула "трывожную" кнопку. Дзяжурны нарад даставіў абодвух сяброў у пункт аховы грамадскага правапарадку. Тут і адбылося галоўнае дзеянне, якое ў адпаведнасці з заканадаўствам было расцэнена, як "гвалт у адносінах супрацоўніка органаў унутраных спраў у мэтах перашкоды яго асноўнай дзейнасці і прымусу да змянення яе характару, гэта – злачынства, прадугледжанае арт. 364 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь".

У памяшканні пункта Арцёму і яго сябру капітан міліцыі Юрый Піменаў прапанаваў прайсці медагляд на ступень ап'янення. Гэта прапанова прывяла хлопца ў шаленства. Ён рэзка падняўся, скінуў з сябе куртку і з крыкам: "Пагналі!" кінуўся ў бок міліцыянера аховы. Раптам развярнуўся, зрабіў у скачку два доўгіх крокі, паспрабаваў дастаць нагой другога міліцыянера. Той ухіліўся, але ад наступнага штуршка нападаўшага, на нагах ужо не ўтрымаўся. Арцём ускочыў яму на плечы, левай рукой абхапіў шыю, пачаў яе сціскаць, а правай – паспрабаваў выцягнуць з-пад ляжачага аўтамат. Зрабіць яму гэта не ўдалося, бо два іншыя праваахоўнікі, якія знаходзіліся тут жа ў памяшканні, сцягнулі яго з міліцыянера і паспрабавалі надзець буяну наручнікі. Гэта мера яго ніколькі не супакоіла. Ён працягваў лаяцца. Заварушыўся і яго сябра, які пачаў набліжацца да пацярпелага міліцыянера. Калі на загад стаяць на месцы, не адрэагаваў, а працягваў рухацца, праваахоўнік зрабіў папераджальны выстрал. І толькі пасля гэтага супакоіліся абодва, а на руках
Арцёма шчоўкнулі наручнікі.

Суд прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў і назначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады шэсць месяцаў.

Прыгавор знайшоў "героя"

Уступіў у сілу судовы прыгавор у адносінах жыхара Докшыц, які абвінавачваўся ў прымяненні гвалту, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага, з мэтай авалодання маёмасцю (разбою), і ў адпаведнасцю з арт. 207 ч.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь атрымаў пазбаўленне волі тэрмінам на чатыры гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пра гэта злачынства, якое нарабіла шмат шуму, ужо паведамляла наша газета. Маецца на ўвазе выпадак, калі мужчына ў нецвярозым стане, пагражаючы пнеўматычным пісталетам, які яму прывёз брат з Расіі, адабраў у школьнікаў 6 рублёў 50 капеек і збег з месца злачынства.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Интернет-ресурсы