Адрес: 211722, г. Докшицы,
ул. Ленинская, д. 31
Телефон приемной:
8 (02157) 3-25-10 c 8.00 до 17.00
Телефон-факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitobl.by (для деловой переписки)
У адпаведнасці з Законам “Аб барацьбе з карупцыяй” пракуратурай раёна прымаюцца меры па выяўленні і прадухіленні карупцыйных правапарушэнняў. З пачатку года па выніках праверак за незахаванне дадзенага заканадаўства ўнесена тры прадстаўленні, вынесена два прадпісанні, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 16 асоб. Падставай для парушэнняў сталі недастатковая арганізацыя прафілактычнай работы, незахаванне заканадаўства пры дэклараванні даходаў і маёмасці, закупцы тавараў, работ і паслуг. Як паказвае практыка, некаторыя службовыя асобы яшчэ так і не зразумелі неабходнасці абавязковага выканання антыкарупцыйнага заканадаўства. Зафіксаваны яго парушэнні ў сферы дзяржзакупак за кошт бюджэтных сродкаў.
Летась упершыню быў праведзены маніторынг афіцыйнага сайта, на якім размяшчаецца інфармацыя аб закупках. Як аказалася, чатыры арганізацыі: упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, Парплішчанскі сельвыканкам, аддзел культуры, ідэалогіі і па справах моладзі, упраўленне райсельгасхарчу планы закупак размясцілі несвоечасова. За гэта чатыры службовыя асобы былі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, але для астатніх, на жаль, гэта не стала ўрокам. Сёлета ўжо шэсць арганізацый (РЦГіЭ, раённы архіў, райветстанцыя, РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, ААТ “Таргуны”, КУСХП імя Чэрныша) парушылі тэрміны размяшчэння планаў закупак. Вінаватыя ў гэтым службовыя асобы на гэты раз былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Як паказаў апошні маніторынг, пакуль пракуратура дабівалася выпраўлення вышэйназваных парушэнняў, большасць арганізацый і прадпрыемстваў наогул “забыліся” правесці ўстаноўленыя законам працэдуры закупак і размясціць аб іх інфармацыю. Напрыклад, у адпаведнасці з заканадаўствам прадукты харчавання павінны закупляцца праз электронны аўкцыён, але да сённяшняга ЦРБ, аддзел адукацыі, спорту і турызму, ТЦСАН яго так і не правялі.
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты чатыры службовыя асобы і столькі ж членаў іх сямей, якія несвоечасова прадставілі дэкларацыю аб даходах і маёмасці.
Прагнасць да нажывы штурхнула на злачынны шлях галоўнага бухгалтара райветстанцыі, якая ўкрала 4887,36 рублёў пры налічэнні сабе заработнай платы. Такая ж спакуса напаткала і яе калегу з Бягомльскага сельвыканкама, якая прысвоіла 275,41 рублёў грашовых сродкаў. Штогод да пяці эканамічных злачынстваў адбываецца ў гандлёвай галіне. Чатыры крадзяжы здзейснены прадаўцамі крамы “Прадукты № 12” у Крулеўшчыне.
Закон “Аб карупцыі”, які накіраваны на абарону правоў і свабод грамадзян, грамадскіх інтарэсаў, устанаўлівае прававыя асновы дзяржаўнай палітыкі ў барацьбе з гэтай негатыўнай з’явай. Яго выкананне абавязкова для ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь.
С. КУРАТНІК,
пракурор раёна.