Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Костёл в г.Докшицы Фонтан на центральной площади Автовокзал г.Докшицы Районный исполнительный комитет
Костёл в г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Автовокзал г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
3 января 2017

Владимир Павлович Андрейченко посетил Бегомльскую вспомогательную школу-интернат

Менавіта такую магчымасць маюць хлопчыкі і дзяўчынкі з Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната штогод падчас навагодніх святаў. Акцыя “Нашы дзеці”, якую можна ўпэўнена называць нацыянальным дабрачынным марафонам, завітала на гэтым тыдні ва ўтульную, упрыгожаную рукамі выхаванцаў і іх настаўнікаў школу. Ужо пяты год запар старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка тут жаданы госць. Як заўсёды, не пашкадаваў Уладзімір Паўлавіч цёплых слоў у адрас навучэнцаў і педагагічнага калектыву. А як шчыра ўзрадаваліся школьнікі чарговаму падарунку ад спікера беларускага парламента – васьмі спартыўным трэнажорам і, вядома ж, цукеркам у яркіх упакоўках-доміках.

З падарункамі прыехала і кіраўніцтва раёна.

– Вельмі хочацца, каб прыўзняты настрой і душэўная цеплыня, якія пануюць на сённяшнім свяце, захаваліся тут на цэлы год, – сказаў у сваім звароце да прысутных старшыня райвыканкама Алег Пінчук. – Спадзяюся, відэакамера і лічбавы фотаапарат спатрэбяцца вам для захавання ў памяці і яркіх, адметных падзей у жыцці школы, такіх, як сённяшняя, і рабочых момантаў.

Намеснік старшыні праўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” Уладзімір Занько, які разам з калегамі наведаў мерапрыемства, зазначыў, што работнікі банкаўскай сістэмы ўжо на працягу дзесяці гадоў прымаюць удзел у акцыі “Нашы дзеці” і гэтым разам з вялікім задавальненнем дораць навучэнцам тэлевізар, а таксама салодкія пачастункі.

Мабыць, навучэнцы добра засвоілі ад сваіх настаўнікаў, што калі атрыманую радасць памножыць на падораную ў адказ, то яна, радасць, стане проста бязмежнай. Тэатралізаванае прадстаўленне па матывах казкі “Марозка”, падрыхтаванае навучэнцамі, як заўсёды, уразіла феерычнасцю і дынамічнасцю, выдатнымі выкананнем роляў і музычным суправаджэннем. Несумненна, педагагічным калектывам школы было прыкладзена шмат намаганняў, каб свята прайшло на такім высокім узроўні, і намаганні гэтыя цалкам апраўдаліся, бо найвялікшая ўзнагарода для настаўніка – удзячнасць яго вучняў.

– Задача ўсіх нас, дарослых, – падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка, – зрабіць свята для дзяцей насычаным і запамінальным. Думаю, сёння мы з ёю справіліся.

Алена НАВАСЕЛЬСКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Интернет-ресурсы