Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Фонтан на центральной площади Костёл в г.Докшицы Районный исполнительный комитет Автовокзал г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Фонтан на центральной площади
Костёл в г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Автовокзал г.Докшицы
Главная / Новости / Новости района
15 мая 2019

Велопробег «По дорогам малой родины» прошел в Докшицком районе

У велапрабегу “Па дарогах малой радзімы”, прысвечаным 74-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, удзельнічалі звыш 50 прадстаўнікоў з 28 арганізацый і прадпрыемстваў раёна. СёлетамаршрутпраходзіўпанаселеныхпунктахТумілавіцкагасельсавета.

Перад стартам усе сабраліся на цэнтральнай плошчы, дзе ў дарогу ўдзельнікаў выправілі старшыня райвыканкама Алег Пінчук і старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч. Кіраўнік раёна па­дзякаваў арганізатарам мерапрыемства, якія вось ужо чацвёрты год ладзяць велапрабег па месцах баявой славы, а таксама кіраўнікам працоўных калектываў і ­ўдзельнікам за тое, што адгукнуліся на прапанову ад­даць даніну памяці змагарам, якія адстаялі мір на зямлі.

Першай кропкай на маршруце стаў помнік загінулым у Вялікай Айчыннай вайне вяскоўцам у аграгарадку Таргуны, да якога ўсклалі кветкі, ушанавалі памяць герояў хвілінай маўчання. Другі прыпынак – помнік у вёсцы Тумілавічы, дзе таксама былі кветкі, хвіліна маўчання і некалькі памятных фотаздымкаў. Ля царквы святога Георгія Пабеданосца веласіпедыстаў заспеў дождж. Настаяцель храма протаіерэй Пётр Іоська гасцінна запрасіў усіх у храм, дзе матушка Святлана паведала гісторыю гэтай ўнікальнай васьміграннай драўлянай царквы. Удзель­нікам велапрабегу пашчасціла пачуць цудоўнае гучанне царкоўных званоў. Па словах цяперашняга званара, ляснічага Тумілавіцкага лясніцтва Рыгора Пяцько, у гады вайны намаганнямі тагачаснага святара Сцяпана Бегуна і вернікаў ўдалося ўратаваць усе званы, акрамя аднаго, сярэдняга па памерах. Зараз яны радуюць наваколле сваім меладычным гучаннем.

Між тым дождж і не думаў спыняцца, таму дружна рушылі ў Тумілавіцкі сельскі Савет, дзе Рыгор Пяцько распавёў пра гісторыю сваёй роднай вёскі Рачныя, а таксама пра лёс іншых неселеных пунктаў Тумілавіцкага краю ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Самыя спартыўныя і актыўныя ўдзельнікі марафона нават выказалі жаданне ехаць да вёскі Горнава, якая была сэрцам партызанскага краю, але ідэя гэта была адкладзена да наступнага велапрабегу. Надвор’е сапсавала таксама і абед на свежым паветры, але дырэктар Тумілавіцкай ДС-СШ Вольга Ковель запрасіла на перакус у сталовую дзіцячага садка, дзе ўдзельнікі пачаставаліся смачнай пярловай кашай з мясам і салодкай гарачай гарбатай.

Падсілкаваўшыся, рушылі дадому. Ехалі без перапынку, таму калона крыху расцягнулася. У райцэнтр вярнуліся стомленымі, але радаснымі ад таго, што ўдалося пераадолець маршрут даўжынёй амаль у 28 кіламетраў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў і райкам ГА “БРСМ” выказваюць удзячнасць Докшыцкаму хлебазаводу, ААТ “Барсучанка”, Тумілавіцкаму сельсавету і ДС-СШ, а таксама ТЦСАН за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства.

Таццяна САКОВІЧ.

Источник:  http://www.dokshitsy.by/2019/05/veloprobeg-po-dorogam-maloj-rodiny-proshel-v-dokshickom-rajone-foto/

Интернет-ресурсы