Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Автовокзал г.Докшицы Костёл в г.Докшицы Фонтан на центральной площади Районный исполнительный комитет
Автовокзал г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
1 февраля 2017

В Крулевщинском отделении круглосуточного пребывания налажен быт и создан уют

У пятніцу, 27 студзеня, Крулеўшчынскае аддзяленне кругласутачнага знаходжання пажылых грамадзян і інвалідаў наведалі начальнік упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Анатоль Ражанец і начальнік абласнога ўпраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў Вера Астапенка.

Гасцей цікавілі не толькі ўмовы быту, створаныя дзяржустановай для пажылых людзей, якія на дадзеным этапе жыцця апынуліся без падтрымкі родных і блізкіх, але і меры, што прымаюцца для фізічнай і маральнай рэабілітацыі насельнікаў аддзялення. Яго загадчыца Лілія Паўліновіч расказала пра гэта досыць падрабязна. Напрыклад, у аддзяленні спецыяльнае памяшканне сумяшчае масажны кабінет і пакой для псіхалагічнай разгрузкі, якая дасягаецца музыкай, арома- і светатэрапіяй. У холе можна адпачыць за гутаркай на канапе, згуляць партыю ў шашкі ці выканаць практыкаванні для развіцця мелкай маторыкі: скласці фігуру з частачак, падаб­раць ключы да замкоў і інш.

Што ўтойваць, большасць пастаяльцаў аддзялення жыве ўспамінамі пра часы мінулыя. Ведаючы пра гэта, яго супрацоўнікі стварылі міні-выставу, якую назвалі “Эпоха СССР”. Яны сабралі фотакарткі 40-50-х гадоў, розныя прадметы побыту, знайшлі нават гадзіннік-ходзікі і спраўны прайгравальнік для пласцінак. Яшчэ адзін пакой аддзялення размежаваны на некалькі зон: малельню, выставу творчых работ і куток для фізічных заняткаў.

Cупрацоўнікі аддзялення адзначаюць, што многім маладым людзям трэба ўзяць прыклад з гэтых бабуль і дзядуль у іх жаданні жыць і спраўляцца з цяжкасцямі. Напрыклад, адна з бабуль, якой ужо за дзевяноста, пасля пералому шыйкі бядра, дзякуючы бесперапыннай барацьбе з хваробай, змагла ўстаць на ногі і зараз ходзіць самастойна, абапіраючыся на спецыяльнае прыстасаванне. Вельмі радуюцца пастаяльцы аддзялення, калі некалькі разоў на тыдзень да іх наведваюцца мясцовыя культработнікі. Менавіта ў такія часы бабулі і дзядулі збіраюцца, каб паспяваць любімыя даўнія песні.

Работа, якая праводзіцца ў аддзяленні для 38 нямоглых і састарэлых, была годна ацэнена галіновым міністэрствам. Супрацоўнікі дзяржструктуры, па-магчымасці, стараюцца, каб пажылым людзям было сытна, цёпла і ўтульна. Многія жывуць у аддзяленні ўжо па пяць гадоў, задаволены гэтай магчымасцю, але ў моманты асаблівай цішыні ці на свята так чакаюць тэлефоннага званка, ліста і, канешне, сустрэчы з тымі роднымі, якія, нягледзячы на відавочную адзіноту, ёсць у кожнага.

Памятаеце, як у канцы дзевяностых з тэлеэкранаў не сыходзіў сацыяльны ролік з заклікамі: “Патэлефануйце бацькам!” Мы дазволім сабе яго перайначыць: “Патэлефануйце родным!” Гэта шчасце: чуць не манатонныя гудкі, а ўдзячнае “Слухаю”.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.

Интернет-ресурсы