Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Фонтан на центральной площади Районный исполнительный комитет Автовокзал г.Докшицы Костёл в г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Фонтан на центральной площади
Районный исполнительный комитет
Автовокзал г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Главная / Новости / Новости района
11 июля 2019

В Докшицах прошли четырнадцатые открытые лично-командные соревнования по картингу

У суботу Докшыцы зноў поўніліся аматарамі спорту і хуткасці, якія сабраліся на плошчы Палявога, каб далучыцца да чатырнаццатых адкрытых асабіста-камандных спаборніцтваў па картынгу, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У іх разам з мясцовымі спартсменамі ўдзельнічалі картынгісты з іншых гарадоў Беларусі, а таксама са Смаленскай вобласці Расійскай Федерацыі. Узроставы дыяпазон гоншчыкаў — ад пяці да 54-х гадоў.

На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства аматараў хуткасці вітаў старшыня райвыканкама Алег Пінчук. Асаблівыя словы прывітання прагучалі ў адрас смаленскай каманды. Кіраўнік раёна падзякаваў таксама і трэнерам, якія кожны год падтрымліваюць у дзецях жаданне займацца тэхнікай, далучаюць да здаровага ладу жыцця, вучаць імкнуцца да перамогі і не баяцца прайграваць.

У залежнасці ад узроставых катэгорый гоншчыкаў была вызначана колькасць кругоў для заездаў. Вельмі стараліся праявіць сябе маленькія ўдзельнікі, якія трэніруюцца на базе раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, Андрэй Гайковіч, Аляксей Янчак і Ягор Цынковіч.

Асабліва відовішчнымі былі заезды старэйшых картынгістаў, якія імчаліся на даволі вялікай хуткасці, каб абагнаць сапернікаў. Гледачы, якіх было таксама нямала, падтрымлівалі "сваіх" апладысментамі і падбадзёрвалі воклічамі. Многія здымалі гэта яркае відовішча, каб потым паглядзець найбольш напружаныя эпізоды гонкі яшчэ не адзін раз.

Механікі таксама часу дарма не гублялі: у перапынках паміж заездамі далівалі паліва, правяралі гоначныя карты. А трэнеры давалі каштоўныя парады выхаванцам. Сёлета на мерапрыемстве ў якасці галоўнага механіка выступаў наш знакаміты зямляк, чэмпіён Беларусі па прафесійным боксе ў сярэдняй вазе, а таксама былы картынгіст, які ў свой час неаднаразова станавіўся пераможцам падобных спаборніцтваў, Раман Дзяхканаў. Ён горача падтрымліваў удзельнікаў, а напрыканцы і сам пракаціўся з ветрыкам.

Нарэшце надышоў доўгачаканы момант мерапрыемства – аб'яўленне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў. Старшыні райвыканкама асабліва прыемна было ўручаць медалі і кубкі нашым землякам. Дзякуючы агульным намаганням ўсіх удзельнікаў, дакшычане атрымалі ІІІ агульнакаманднае месца, саступіўшы дзвюм камандам з Полацка. У асабістым заліку лепшы вынік у сваіх узроставых катэгорыях паказалі дакшычане Вячаслаў Нагурны і Ягор Алампіеў.

Таццяна САКОВІЧ.
Фота аўтара.

Фоторепортаж: http://www.dokshitsy.by/2019/07/v-dokshicax-proshli-chetyrnadcatye-otkrytye-lichno-komandnye-sorevnovaniya-po-kartingu-foto/

Интернет-ресурсы