Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Костёл в г.Докшицы Автовокзал г.Докшицы Фонтан на центральной площади Районный исполнительный комитет
Костёл в г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Автовокзал г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
10 июля 2017

Участников Всемирной миротворческой факельной эстафеты «Бег мира» приветствовали в Бегомле

Днямі ў Бягомлі адбылася цёплая сустрэча жыхароў гарпасёлка з удзельнікамі Сусветнай міратворчай факельнай эстафеты “Бег міру”, галоўная мэта якой – развіццё і падтрымка культуры міру на Зямлі. Сёлета мерапрыемства падтрымалі бегуны з 25 краін свету. Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь пяць каманд стартавалі з абласных цэнтраў краіны да фінішнай кропкі – горада Мінска. Менавіта ў ім адбудзецца ўрачыстасць, прымеркаваная да юбілею міратворчага праекта – 30-годдзя “Бегу Міру”. Шлях з Віцебска адной з каманд пралягаў якраз праз Бягомль. Вось так – ад горада да горада, ад сэрца да сэрца – перадаецца пажаданне міру, цяпла, любові і радасці.

Валанцёраў з хлебам-соллю сустрэлі бягомльчане, а таксама прадстаўнікі раённай улады. Нягледзячы на стомленасць і капрызнае надвор’е, бегуны з задавальненнем прагуляліся па вуліцах мястэчка, пазнаёміліся з яго гісторыяй, наведалі мясцовую славутасць – музей Народнай славы. Раніцай, пасля добрага адпачынку ў інтэрнаце дапаможнай школы, удзельнікі эстафеты завіталі ў Бягомльскую СШ, дзе пазнаёміліся з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія аздараўляюцца ў летніх лагерах. Юныя спартсмены з прышкольнага палатачнага лагера “Алімп” і юныя выратавальнікі з аднайменнага лагера беражліва перадавалі адзін аднаму факел, у думках жадаючы міру ва ўсім свеце. Валанцёры расказалі пра ідэю і мэту дадзенага мерапрыемства. Разам спелі гімн “Бегу Міру”. У адказ дзеці разам з настаўнікамі падарылі гасцям песню на верш земляка, вядомага беларускага паэта Алеся Ставера. “Каб любіць Беларусь нашу мілую”, – ляцелі ўдалячынь мілыя сэрцу словы. Ранішняй зарадкай для кожнага стала невялічкая прабежка па школьным двары. У актавай зале дзецям прадэманстравалі фільм пра Сусветную міратворчую эстафету. Кожны з валанцёраў расказаў пра свой вопыт удзелу ў дадзеным мерапрыемстве. Па чарзе бягомльскія хлопчыкі і дзяўчынкі неслі Факел Міру, калі праводзілі гасцей у далейшы шлях. Валанцёраў чакала сустрэча з жыхарамі Лагойска. Ім яны панеслі наша прывітанне і цяпло сэрцаў.

Сярод гасцей Бягомля былі людзі рознага ўзросту, прафесій, нацыянальнасцей і веравызнання. Некаторыя з іх удзельнічаюць у эстафеце больш за дваццаць гадоў. Прывітанне ў Беларусь яны прывезлі з Расіі, Польшчы, Латвіі, Чэхіі, Вялікабрытаніі.

Ініцыятарам дадзенага мерапрыемства з’яўляецца энтузіяст спорту і грамадскі дзеяч Шры Чынмой, які шмат гадоў у штаб-кватэры ААН арганізоўваў сустрэчы, прысвечаныя міру і гармоніі.

Праект у розныя часы падтрымлівалі вядомыя людзі планеты: Маці Тэрэза, Далай Лама, Нэльсан Мандэла, каралева Елізавета, прынцэса Дзіяна, Вячаслаў Фетысаў, Ірына Радніна, Мікалай Валуеў, Пол Маккартні і інш.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Интернет-ресурсы