Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Районный исполнительный комитет Костёл в г.Докшицы Автовокзал г.Докшицы Фонтан на центральной площади
Районный исполнительный комитет
Районный исполнительный комитет
Костёл в г.Докшицы
Автовокзал г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Главная / Новости / Новости района
13 января 2020

Шоу-программа «Талантливые вместе» прошла в Докшицах

Удзельнікамі шоу-праграмы «Таленавітыя разам», якая адбылася на праваслаўныя Каляды ў ККЗ «Іскра», сталі сямейныя творчыя калектывы.

Арганізатары мерапрыемства абяцалі гледачам, што яны стануць сведкамі адкрыцця новых талентаў Докшыччыны. Гэтыя абяцанні спраўдзіліся, як толькі выйшаў на сцэну першы сямейны дуэт у складзе настаўніцы Докшыцкай ДШМ Аксаны Глінскай і яе дачкі Крысціны. Вясёлую песню «Калінка-малінка» амаль з другога куплета падхапіла ўся зала. Не змаўкалі апладысменты і падчас батлу прыпевак у выкананні дзяўчат.

Напрыканцы нумара ўдзельнікам задаваў пытанні вядучы Сяргей Шчалкуноў, каб яшчэ больш пазнаёміць гледачоў з рознабакова адоранымі самадзейнымі артыстамі. Напрыклад, у час апытання сям’і Алісёнкаў з Бягомля стала вядома, што адна з дачок нарадзілася менавіта 7 студзеня. Імянінніца Вікторыя разам з сястрой Ганнай і мамай Наталляй вярнулі ўсіх у савецкае дзяцінства – паказалі з дапамогай тэатра ценяў некалі папулярны мультфільм тых часоў «Вожык у тумане».Не навічком на сцэне з’яўляецца і дуэт Плыгаўкаў. Тата Аляксандр і дачка Марыя – чарговыя прадстаўнікі гэтай таленавітай сям’і, дзе цудоўна спяваюць усе.Адраджэннем побытавых нацыянальных танцаў Беларусі захапляюцца сямейныя пары з народнага вакальнага ансамбля «Прызбачка» Марыя і Яўген Кімстачы, а таксама Таццяна і Ігар Ляпковы. На шоу яны паказалі танцы «Матлёт», «Базар», а таксама польку-бабачку.

Для трэцякласніцы Яны Гарбачовай выхад на сцэну быў дэбютным. Справіцца з ім з лёгкасцю дзяўчынцы дапамагла мама Вятлана, для якой мікрафон – звычайны рабочы інструмент. Дзядуля і бабуля Яны – Віктар Іванавіч і Вольга Мікалаеўна – вядомыя мастакі.Таццяна Модаль і яе дочкі Яна і Сафія любяць стыльна апранацца. Часта прыгажунь можна сустрэць у аднолькавых строях, як гэта зараз называецца, «фэмэлі-лук». Калекцыя Таццяны паказвалася падчас дэфіле, дзе мадэлямі была сама мадэльер і дочкі. Цікава было даведацца, што сям’я не толькі за стыль і культуру ў знешнасці, але і ва ўсім, што вакол. Напрыклад, яны не толькі гуляюць у Чыстаполлі, дыхаюць паветрам, а і збіраюць смецце, якое іншыя пакідаюць пасля сябе.Спеўную сям’ю Шылковых, дзе тата і мама — удзельнікі народнага вакальнага ансамбля «Раніца», а дачка Марыя з’яўляецца вядомай вакалісткай Цэнтра дзяцей і моладзі, ведаюць усе. Аказалася, што гаспадар Павел яшчэ і піша вершы. «Ода сям’і», якую ён напісаў, прагучала ў праграме.Больш за дваццаць гадоў у сферы культуры працуе мастацкі кіраўнік Бярэзінскага клуба-бібліятэкі Мікалай Кургей. На шоу ён выступіў у дуэце са сваёй таленавітай дачкой-прыгажуняй Аленай.Завяршальным нумарам праграмы стала выступленне квінтэта Красільнікавых, дзе іграюць на розных інструментах, спяваюць і бацькі, і дзеці. Сям’я вядома дакшычанам па перамозе ў раённым конкурсе шматдзетных сем’яў у 2015 годзе. І на гэты раз яна ўразіла гледачоў разнастайнасцю сваіх здольнасцей.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Подробнее

Интернет-ресурсы