Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Фонтан на центральной площади Костёл в г.Докшицы Районный исполнительный комитет Автовокзал г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Фонтан на центральной площади
Костёл в г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Автовокзал г.Докшицы
Главная / Новости / Новости района
2 января 2019

Председатель районного объединения профсоюзов Ядвига Шульгат подвела итоги 2018 года

Канец каляндарнага года – самы гас, час, каб падвесці вынікі працы і намеціць планы на будучае. Пра тое, чым 2018-ты быў адметным для раённага аб’яднання прафсаюзаў мы пагутарылі з яго старшынёй Ядвігай Шульгат.

– Ядвіга Іосіфаўна, дной з важнейшых тэм года для Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі стала праца над законапраектам Працоўнага кодэкса. Якія прапановы прафсаюза былі падтрыманы?

– У цэлым ФПБ унесла каля 40 прапаноў, кожная з якіх была сфарміравана на падставе тых запытаў і праблем, з якімі да прававых інспектараў звяртаюцца члены прафсаюза. У выніку большая частка нашых прапаноў была ўлічана. Напрыклад, прафсаюзы настаялі на захаванні тэрміну папярэджання работніка за 30 дзён аб змене істотных умоў працы, хаця яго хацелі зменшыць да сямі. У законапраект уключаны палажэнні, згодна з якімі прафсаюзная арганізацыя мае права прымаць удзел у абмеркаванні кантракта з работнікам. Гэта дазволіць пазбегнуць сітуацый, калі супрацоўніку прапаноўваюць заведама нявыгадныя ўмовы працы. Таксама наймальнік павінен будзе паведамляць прафлідару пра намер не прадаўжаць кантракт з работнікам. Сярод істотных прапаноў і адзіныя падыходы да прымянення матэрыяльнай адказнасці пры нанясенні шкоды наймальніку як для тых, хто працуе па кантракце, так і для тых, хто па працоўным дагаворы. Таксама прадугледжана, што штрафы, якія накладаюцца на наймальніка, у далейшым не будуць спаганяцца з работнікаў. Яшчэ адзін прынцыповы момант – гэта прадаўжэнне і перазаключэнне кантрактаў з добрасумленнымі работнікамі на максімальны тэрмін, альбо перавод іх на бестэрміновы працоўны дагавор з захаваннем усіх сацыяльных і матэрыяльных гарантый і шэраг іншых.

– Ці застаюцца запатрабаванымі прававыя прыёмы грамадзян?

– Так. Кожны месяц прававыя інспектары ФПБ наведваюць наш раён. Вялікі плюс такіх прыёмаў у тым, што прафесійную кансультацыю можна атрымаць бясплатна. Сёлета на прыёмы звярнулася 20 грамадзян. Асноўная маса пытанняў тычылася пенсіённага забеспячэння, разліку працоўнага стажу, атрымання водпуску за асабісты рахунак, умоў аплаты за працу ў выхадныя і святочныя дні, па сумяшчальніцтве і інш. Пры неабходнасці да вырашэння пытанняў падключаюцца прадстаўнікі пракуратуры, якія супрацоўнічаюць з ФПБ у межах пагаднення аб ўзаемадзеянні, падпісанага ФПБ і Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у верасні 2017 года.

– Прафсаюзы праводзяць маніторынг цэн, сочаць за вырашэннем праблемных пытанняў у галіне аплаты працы, занятасці і сацыяльных гарантый. Раскажыце пра гэту работу падрабязней.

– Сапраўды, штомесяц мы аналізуем рэальныя цэны ў крамах і супастаўляем іх з тымі даходамі, якія атрымліваюць людзі. Маніторынг цэн на прадукты харчавання ў нашым раёне праводзіцца па 98 пазіцыях у крамах “Родны кут” і “Еўраопт”. Пра вынікі “народнага кантролю” паведамляем у ФПБ, пасля чаго ўсе дадзеныя паступаюць у Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Камітэт дзяржкантролю. Дадзеныя маніторынгаў па выніках дзевяці месяцаў сведчаць пра тое, што ў цэлым сітуацыя з прадуктамі харчавання была стабільнай, а цэны павышаліся адэкватна ўзроўню інфляцыі. Праўда, ёсць некалькі пазіцый, па якіх быў адзначаны рост, гэта, напрыклад, свініна, мяса птушкі, некаторая гародніна.

Што тычыцца галіны працы і занятасці, то сёлета асаблівую ўвагу мы надавалі пытанням прымянення кантрактнай формы найму. У цэлым па раёне кароткатэрміновыя кантракты заключаны з 46 працэнтамі работнікаў (вобласць – 44 працэнты). Пад асаблівым кантролем арганізацыі, дзе былі дапушчаны парушэнні заканадаўства аб выплаце заробку. Пільна сочым за своечасовай аплатай наймальнікамі абавязковых страхавых узносаў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Усяго калектыўна-дагаворным рэгуляваннем на Докшыччыне ахоплена 7086 чалавек ці амаль 97 працэнтаў ад агульнай колькасці працуючых, а ўзровень беспрацоўя па стане на 1 снежня складае 0,3 працэнта пры сярэдніх па Віцебшчыне 0,7 працэнта.

– Чалавек павінен прыйсці на працу і вярнуцца дадому здаровым. Як сёлета справы з пытаннямі аховы працы?

– Неабходна адзначыць, што дзякуючы арганізаванай рабоце мабільнай групы раёна, рэйдавай групы тэхнічнай інспекцыі ФПБ зменшылася колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці, аднак, на жаль, упершыню за некалькі апошніх гадоў быў зарэгістраваны ­адзін выпадак вытворчага траўматызму са смяротным зыходам. У час наведвання прадпрыемстваў і арганізацый было выяўлена 66 парушэнняў нормаў і правілаў аховы працы, наймальнікі атрымалі восем рэкамендацый для іх ліквідацыі. Рэйдавая група ФПБ у кастрычніку наведала раён і пабывала ў ААТ “Барсучанка”, ААТ “Бягомльскае”, ПМК-52, ДРБУ-180, РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”, РЭС, на заводзе “Ветразь”, Докшыцкім хлебазаводзе, станцыі Параф’янаў.

– Што на павестцы дня ў раённага аб’яднання на 2019 год?

– Акрамя ўсіх нашых асноўных мерапрыемстваў, сярод якіх дабрачынныя акцыі, конкурсы прафмайстэрства, спартыўныя спаборніцтвы, экскурсійная работа і інш, ужо са студзеня стартуе маштабная справаздачна-выбарчая кампанія ў пярвічных прафсаюзных арганізацыях. Іх у нашым раёне дзейнічае 87, у тым ліку чатыры былі створаны сёлета на прыватным прадпрыемстве “ЯВГ-Сэрвіс”, у раённым архіве, філіяле “Докшыцыводаканал”, аддзеле спорту і турызму. Да таго ж дзейнічае чатыры галіновыя райкамы прафсаюзаў і раённае аб’яднанне. Будуць заслуханы справаздачы, дадзена ацэнка рабоце і абраны прафсаюзныя лідары на ўсіх узроўнях. Завершыцца кампанія ў маі 2020 года правядзеннем з’езду Федэрацыі прафсаюзаў.

Напярэдадні Новага года і Каляд хачу павіншаваць калектывы са святамі, падзякаваць прафактыву за работу і яшчэ раз нагадаць пра тое, што самы час далучыцца да дабрачыннага марафону “Прафсаюзы — дзецям”, каб падарыць веру ў казку і цуд нашай надзеі і будучыні – падрастаючаму пакаленню. Міра вам, дабрыні, спагады і душэўнага камфорту.

Гутарыла Наталля НАВІЦКАЯ.

Интернет-ресурсы