Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Автовокзал г.Докшицы Районный исполнительный комитет Фонтан на центральной площади Костёл в г.Докшицы
Автовокзал г.Докшицы
Автовокзал г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Фонтан на центральной площади
Костёл в г.Докшицы
Главная / Новости / Новости района
27 июля 2018

Построилась ещё одна пятиэтажка в Докшицах

У райцэнтры завяршаецца ўзвядзенне 40-кватэрнага жылога дома, генпадрадчыкам будоўлі з’яўляецца ПМК-52. Задзейнічаны таксама філіял № 1 “Докшыцы-камунальнік”, ПТУП “ЯВГ-сэрвіс”, філіял “Докшыцыводаканал”, “ЛВЛ-буд”. Працягваецца капітальны рамонт будынка гарадской паліклінікі.

– Саракакватэрны жылы дом плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў верасні, – тлумачыць намеснік старшыні райвыканкама Віктар Ганус. – Дзве кватэры ў ім будуць перададзены на баланс камунгаса для выкарыстання ў далейшым у якасці арэнднага жылля. Астатнія 38 прадставяць сем’ям, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў – гэта шматдзетныя сем’і, дзеці-сіроты. Каштаваць 1 кв. м з унутранай аддзелкай будзе 1036,51 рубля. Праўда, некаторыя ўладальнікі з мэтай эканоміі адмовіліся ад аддзелкі і рабіць яе будуць самі. У новым доме агульнай плошчай 1996,4 кв. м кампактна размесцяцца 20 аднапакаёвых і столькі ж дзвюх­пакаёвых кватэр. Адначасова вядзецца добраўпарадкаванне тэрыторыі каля пяціпавярховіка. У хуткім часе тут з’явяцца паркоўка, дзіцячая пляцоўка, малыя архітэктурныя формы. Грашовыя сродкі на гэтыя патрэбы будуць выдаткаваны з бюджэту, частку работ аплацяць самі жыльцы.

На ўліку тых, хто жадае палепшыць свае жыллёвыя ўмовы, значацца 750 чалавек. Таму будаўніцтва будзе працягвацца і надалей. Праектна-каштарысная дакументацыя на ўзвядзенне 40-кватэрнага жылога дома па вуліцы Ленінскай, 32 знаходзіцца ўжо на экспертызе. Па­чаць будаўніцтва плануецца ў кастрычніку.

Працягваецца капітальны рамонт у гарадской паліклініцы. З 800 тысяч рублёў, якія былі выдаткаваны з раённага бюджэту на яго правядзенне, асвоена палова. Завяршаюцца работы па рамонце даху і аднаўленні ўнутраных сетак – ацяплення і каналізацыі. Поўнасцю адрамантаваны трэці паверх. Зараз актыўна вядуцца работы на другім.

– Зразумела, што выдзеленых бюджэтных сродкаў недастаткова для поўнага завяршэння рамонту паліклінікі, – гаворыць Віктар Ганус. – Таму ён працягнецца і ў наступным годзе.

Днямі распачнецца капітальны рамонт яшчэ аднаго сацыяльнага аб’екту – дзіцячага садка № 1 па вуліцы Школьнай. Пакуль жа праводзіцца тэндар па выбары падраднай арганізацыі. Ужо выдаткавана 900 тысяч рублёў пры поўным каштарысе праекта – 1 мільён 600 тысяч рублёў. У першую чаргу будзе заменены дах установы і камунікацыі.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

http://www.dokshitsy.by/2018/07/postroilas-eshhyo-odna-pyatietazhka-v-dokshicax/

Интернет-ресурсы