Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Автовокзал г.Докшицы Костёл в г.Докшицы Районный исполнительный комитет Фонтан на центральной площади
Автовокзал г.Докшицы
Автовокзал г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Фонтан на центральной площади
Главная / Новости / Новости района
8 августа 2017

Оказание качественных услуг населению — первоочередная задача Докшицкого филиала «Витебскоблтоп»

Аказанне якасных паслуг насельніцтву – першачарговая задача многіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Докшыцкі філіял АУП “Віцебскаблпаліва”, зыходзячы з паказчыкаў, з ёй выдатна спраўляецца. Пра тое, як абстаяць справы ў фінансава-гаспадарчай дзейнасці, гутарым з дырэктарам Мікалаем Шульгатам.

– Дружная каманда нашага калектыву налічвае пятнаццаць чалавек, – распавядае Мікалай Іванавіч. – Пра кожнага магу сказаць толькі добрыя словы: работнікі добрасумленныя і адказныя. Таму і вынікі нашай дзейнасці дастойныя. За першае паўгоддзе 2017 года планавыя заданні па ўсіх відах аказання бытавых паслуг насельніцтву і па аб’ёму рэалізацыі паліва выкананы і перавыкананы. Насельніцтву з задавальненнем прапануем наступныя адпускныя нормы: дровы – 4,9 кубічнага метра, торфабрыкет – 3,5 тоны на домаўладанне. Жыхары раёна, якія карыстаюцца газавым або пячным ацяпленнем, могуць на працягу года заказаць адзін з відаў паліва. Пры гэтым неабходна прадаставіць даведку з сельвыканкама аб тым, які від ацяплення выкарыстоўваецца ў доме.
Мікалай Іванавіч адзначыў, што дровы прапаноўваюцца ў асноўным сасновыя, самага рознага дыяметру. Праходзячы па тэрыторыі прадпрыемства, дзе поўным ходам вядуцца работы, заўважаем двух чалавек у спецыяльных навушніках, якія на станку наразаюць прывезеныя дрэвы на 50-сантыметровыя цуркі. Антон Цяліца і Мар’ян Яхімовіч (на здымку з дырэктарам Мікалаем Шульгатам злева направа) – станочнікі па апрацоўцы драўніны, па словах дырэктара, бездакорныя працаўнікі, якія і забяспечваюць філіял двума відамі дроў. Мар’ян Іосіфавіч на прадпрыемстве працуе ўжо пятнаццаць гадоў, Антон Фёдаравіч – тры. За змену шчырыя працаўнікі перапрацоўваюць 20 кубічных метраў драўніны, або чатыры прычэпы. Спачатку рэжуць на цуркі, затым ужо тыя цуркі расколваюць на іншым станку.

Такім чынам, у філіяле АУП “Віцебскаблпаліва” можна набыць дровы двухметровыя (цана за кубічны метр з улікам НДС – 8 рублёў 60 капеек, або 42 рублі 14 капеек за прычэп), цуркамі (16 рублёў 5 капеек за кубаметр, 78 рублёў 66 капеек за прычэп) і пашчапаныя (адпаведна 22 рублі 75 капеек і 111 рублёў 47 капеек). Пагрузка аднаго прычэпа абыдзецца ў 11 рублёў 17 капеек. Дастаўка – 2 рублі 53 капейкі за адзін кіламетр. Для зніжэння цаны на паліва ў раёне створаны прамежкавыя склады па дастаўцы. Па заяўцы жыхара пэўнага сельсавета трактарыст едзе на склад, куды дровы завозіць мясцовае лясніцтва, і прывозіць заказ адтуль – дастаўка атрымліваецца значна таннейшай. У Тумілавіцкім с/с склады знаходзяцца непасрэдна ў Тумілавічах і ў в. Маставуха, у Бягомльскім с/с – у Бягомлі, Прудніках, Замасточчы, у Бярозкаўскім – у Бярозках і Вітунічах, у Бярэзінскім – у Глінным, Беразіно, Пустаселлі, у Крулеўшчынскім – у в. Слабада. Мікалай Шульгат адзначае, што невялічкія чэргі існуюць на шчапаныя дровы – попыт на іх найбольшы. Двухметровыя і цуркі дастаўляюцца на працягу 1-3 дзён пасля прыняцця заказу.

Торфабрыкет у філіяле можна заказаць па цане 24 рублі 10 капеек за тону. Пагрузка – 2 рублі 51 капейка за тону, дастаўка разлічваецца гэтак жа, як і за дровы. Карыстаючыся гэтымі лічбамі, будзе нескладана вылічыць прыкладную суму свайго заказу, а зрабіць той заказ і больш дакладна даведацца пра ўсё, што выклікала цікавасць, можна па тэлефоне 3-47-17.

Алена НЕСЦЯРОНАК

 

Интернет-ресурсы