Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Автовокзал г.Докшицы Костёл в г.Докшицы Районный исполнительный комитет Фонтан на центральной площади
Автовокзал г.Докшицы
Автовокзал г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Фонтан на центральной площади
Главная / Новости / Новости района
11 января 2017

Музыкальное представление подготовила воскресная школа прихода Свято-Покровской церкви Докшицкого района

Моцны калядны мароз 7 студзеня не стаў перашкодай для вернікаў, і яны пасля заканчэння святочнай літургіі ў Свята-Пакроўскай царкве райцэнтра дружна накіраваліся ў кінаканцэртную залу "Іскра", каб паглядзець музычнае прадстаўленне, падрыхтаванае нядзельнай школай прыходу.

На сцэне ажыла цудоўная казка С. Маршака "Дванац¬цаць месяцаў", на якой вырасла не адно пакаленне дзяцей. Зараз яна набыла новае гучанне: у ёй прысутнічаў Гасподзь, бо толькі па Яго волі маглі зацвісці ў зімовым лесе пралескі, як ратаванне для добрай, працавітай, спагадлівай дзяўчынкі. На гэта звярнуў увагу ў сваім выступленні і настаяцель Свята-Пакроўскага храма айцец Георгій Мялешка: "Боганемаўля пасялілася ў нашых сэрцах і ў сэрцах нашых дзяцей, – сказаў ён. – Радуйцеся і жывіце па Божым запавеце. Няхай Усявышні заўсёды прысутнічае ў вашым жыцці."

Пасля заканчэння прадстаўлення дзяцей чакалі прыемныя сюрпрызы. Адзін з іх – урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурса-выставы сямейнай творчасці "Свет Нараджэння Хрыстова", які праводзіўся дзіцячай бібліятэкай з 25 снежня па 6 студзеня ў межах праекта "Праваслаўная ініцыятыва 2016-2017". Пераможцамі конкурсу стала сям'я Наумцаў, на другім месцы – сем'і Гапанёнкаў і Мацюш, на трэцім – Касцюкоў і Вязнікавых. Ім былі ўручаны дыпломы і сувеніры.

Вучні нядзельнай школы атрымалі таксама ў падарунак кніжкі ад бібліятэкі і пакункі салодкіх прысмакаў ад Свята-Пакроўскага прыходу.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: дыпломы і падарункі ўручаюць дырэктар ЦБС Ірына Карэпанава і благачынны Георгій
Мялешка.
Фота аўтара.

Интернет-ресурсы