Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Костёл в г.Докшицы Районный исполнительный комитет Автовокзал г.Докшицы Фонтан на центральной площади
Костёл в г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Автовокзал г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Главная / Новости / Новости района
28 февраля 2017

Лучшим работником сферы услуг стала Галина Мазго из Докшиц

Гэтую стройную чарнявую жанчыну ведаюць многія. Галіна Мазго мае рэдкую нават для райцэнтра прафесію: яна афіцыянт. Хаця, так сказаць, будзе не зусім правільна. Галіна Міхайлаўна мае дыплом тэхнолага лёгкай прамысловасці. Менавіта на яго пайшла вучыцца дзяўчына з Гарадзішча пасля заканчэння школы. Вось толькі працаваць па прафесіі не давялося. Практычна адразу пасля заканчэння тэхнікума выйшла замуж за свайго мясцовага хлопца, вярнулася дадому і ўладкавалася на працу туды, дзе было месца, – у бібліятэку. Але выпадковым чалавекам там не стала, бо кнігі чытаць любіла заўсёды. Таму з задавальненнем пачала спасцігаць бібліятэчную навуку.

Хутка маладая сям’я пераехала ў Докшыцы, і зноў паўстала пытанне аб працы. І зноў Галіна не прафесію выбірала, а вакантнае працоўнае месца. Яно аказалася ў рэстаране “Беразіна”. У грамадскім харчаванні жанчына затрымалася больш чым на два дзясяткі гадоў. Менавіта ў прафесіі афіцыянта яна знайшла сябе, стала вядомым першакласным спецыялістам. Гэтаму спрыяла ўсё: яе прыгожая стыльная знешнасць, адукаванасць, бездакорныя манеры і спакойны, вытрыманы характар. У яе прысутнасці кліенты не дазвалялі сабе непрыстойных паводзін, бо яна ўмела заклікаць да парадку любога. Яшчэ Галіну Міхайлаўну адрознівалі дапытлівасць, жаданне вучыцца, пастаянна ўдасканальваць сябе ў прафесіі. У гэтым яны былі аднадумцамі з тагачасным дырэктарам грамадскага харчавання Аляксандрай Каляга, і таму Мазго прымала ўдзел у розных семінарах, выставах-конкурсах. На яе рахунку не адна перамога. Абслугоўванне ў рэстаране “Беразіна” разам са стравамі, якія рыхтавала майстар-кухар Настасся Каляга, зрабілі гэта прадпрыемства адным з лепшых у вобласці. Рэстаран неаднаразова прымаў высокапастаўленых асоб, замежных гасцей. Галіне Міхайлаўне давялося абслугоўваюць стол, за якім абедаў Прэзідэнт краіны. За гэту высокапрафесійную работу ёй была выказана падзяка з занясеннем у працоўную кніжку.

Прачытала яе Галіна Міхайлаўна, калі развітвалася з рэстаранам, хаця ён да гэтага часу стаў ёй амаль што родным домам. На жаль, не знайшла агульнай мовы з новым кіраўніцтвам і вырашыла за лепшае змяніць месца працы. Так кафейня “Ачаг” РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” набыла бясцэннага работніка, дзякуючы якому стала лепшай кропкай грамадскага харчавання ў горадзе. Гэтаму спрыяе не толькі цудоўны інтэр’ер, цяпло і добрая музыка. У любой справе, а тым больш у галіне абслугоўвання, галоўную ролю адыгрывае чалавечы фактар. Галіна Міхайлаўна адказвае за ўсё: прадукты, меню, якасць страў, работу афіцыянтаў. Таму на прадпрыемстве не ведаюць слова “не”. Тут заўсёды ўсё ёсць і ўсё магчыма. Па-іншаму Галіна Мазго працаваць не ўмее і патрабуе гэтага ад падначаленых.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота Я. Малевіч

Интернет-ресурсы