Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Районный исполнительный комитет Фонтан на центральной площади Автовокзал г.Докшицы Костёл в г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Районный исполнительный комитет
Фонтан на центральной площади
Автовокзал г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Главная / Новости / Новости района
5 июня 2019

Лучшая сандружина — в Бегомльском лесхозе

Сем каманд Докшыччыны сабраліся на беразе гарадскога возера, каб пазмагацца за права звацца лепшым санітарным фарміраваннем грамадзянскай абароны раёна, а таксама ўдасканаліць тэарытычныя веды і практычныя навыкі.

– Не разгубіцца ў надзвычайнай сітуацыі, прыйсці на дапамогу людзям і аказаць садзейнічанне адпаведным службам – асноўныя задачы добраахвотных санітарных дружын і звёнаў, якія створаны ў шэрагу ўстаноў і прадпрыемстваў нашага раёна, – адзначыў падчас мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама Віктар Ганус.

Пасля жараб’ёўкі пачаліся вучэнні-спаборніцтвы. У сандружынніц і сандружыннікаў праверылі камплектацыю санітарных сумак. Яны працавалі ва ўмоўным камбінаваным, хімічным і інфекцыйным ачагах. Усе дзеянні ў шпітальным аддзяленні ацэньвалі медыкі. Уменне аказаць першую медыцынскую дапамогу, праверыць пульс, зрабіць кампрэс або ін’екцыю, узяць пробу паветра, прыгатаваць дэзраствор, правесці дэзінфекцыю – з гэтымі і многімі іншымі задачамі спраўляліся ўдзельнікі спаборніцтваў. Не абышлося і без праверкі тэорыі і адказаў на складаныя пытанні.

Тытул пераможцаў заваявала каманда Бягомльскага лясгаса. Другое месца замацавалі за сабой удзельнікі каманды завода «Ветразь», а трэцюю прыступку занялі сандружыннікі Докшыцкага хлебазавода. Лепшым камандзірам сандружыны стала Вольга Сялюк (Бягомльскі лясгас), а сандружынніцай —Ірына Малашонак з Докшыцкага хлебазавода.

Нашы сандружыннікі будуць абараняць гонар раёна на абласных спаборніцтвах, якія пройдуць 7 чэрвеня ў Лёзненскім раёне.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

НА ЗДЫМКУ: каманда-пераможца Бягомльскага лясгаса: Ганна Ярашэвіч, Андрэй Стралкоўскі, Павел Гайдук і Вольга Сялюк.
Фота аўтара.
http://www.dokshitsy.by/2019/06/luchshaya-sandruzhina-v-begomlskom-lesxoze/

Интернет-ресурсы