Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Автовокзал г.Докшицы Районный исполнительный комитет Костёл в г.Докшицы Фонтан на центральной площади
Автовокзал г.Докшицы
Автовокзал г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Костёл в г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Главная / Новости / Новости района
16 сентября 2019

Лес — это зелёное золото, считает лесничий Сергей Класовский из Докшицкого района

Лес… Большасць з нас спяшаецца туды на адпачынак, за яго шчодрымі дарамі. А вось для людзей у зялёнай, колеру лесу, форме гэта месца працы.

Ляснічы Бягомльскага лясніцтва Сяргей Класоўскі безупынку і з вялікім натхненнем можа расказваць пра сваю прафесію, а менавіта пра лес, які ён лічыць жывой істотай, ніяк не менш. У гэтым пераканаліся не толькі пагутарыўшы з яго калегамі, а непасрэдна з ім самім.

– Пах смалы, які любіў яшчэ ў дзяцінстве, запомніўся назаўсёды, – прыгадвае Сяргей Іванавіч. – Яго нельга параўнаць ні з чым. І, паверце, ніякія там заморскія пальмы не будуць радаваць і саграваць душу так, як родныя сосны з ажурнымі кронамі, елачкі з пушыстымі лапкамі. Нездарма большасць санаторыяў у Беларусі будуецца менавіта ў хваёвых лясах. Дарэчы, наша Бягомльшчына на іх вельмі багатая.

Бягомльскае лясніцтва, калектыў якога Сяргей Класоўскі ўзначальвае ўжо сем гадоў, займае 10725 гектараў. Сярод васьмі лясніцтваў, што ўвахо­дзяць у структуру Бягомльскага лясгаса, самае большае па плошчы.

– Наша галоўная задача – захаванне і стварэнне высокапрадукцыйных, устойлівых лясоў, – распавядае ляснічы. – Займаемся высечкай прамежкавага карыстання. Так, з пачатку года нарыхтавалі 3687 кубаметраў драўніны. На плошчы 40 гектараў правялі высечку па доглядзе за маладняком. Сёлета пасаджаны і пасеяны маладыя лясныя культуры на плошчы больш за 20 гектараў. Карыстаемся залатым правілам: што высеклі, тое і аднавілі.

Чалавек жыве хвіліннымі праблемамі, яго больш хвалюе сёлетні ўра­джай, чым тое, ці будуць гаманіць праз стагоддзі лясы, бо гэта ж вельмі далёка. Для нас жа, занятых у лясной гаспадарцы, гэта клопат сённяшняга дня. Таму ў лясніцтве стараемся наладжваць цесныя стасункі са школьнікамі, якія актыўна дапамагаюць у пасадцы лесу, добраўпарадкаванні тэрыторыі. Ёсць і іншыя добраахвотныя памочнікі, і гэта радуе. Зараз ідзе падрыхтоўка глебы на лесасеках, якія вясной будуць засаджаны ляснымі культурамі. Лес – наша “зялёнае золата”, і мы прыкладаем усе намаганні, каб захаваць і павялічыць лясны фонд.

Добрасумленная праца ляснічага Сяргея Класоўскага з нагоды прафесійнага свята сёлета адзначана Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі.

Таццяна Падбярэзкая.
Фота аўтара.

http://www.dokshitsy.by/2019/09/les-eto-zelyonoe-zoloto-schitaet-lesnichij-sergej-kolosovskij-iz-dokshickogo-rajona/ 

Интернет-ресурсы