Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Районный исполнительный комитет Костёл в г.Докшицы Фонтан на центральной площади Автовокзал г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Костёл в г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Автовокзал г.Докшицы
Главная / Новости / Новости района
17 мая 2017

Конкурс «АвтоЛеди» впервые прошел в Докшицах

Упершыню ў нашым раёне 14 мая адбыўся конкурс "АўтаЛэдзі – 2017".

Чатыры аўталэдзі рашыліся паспрачацца за званне найлепшай. Гэта настаўніца СШ №1 г. Докшыцы Аксана Дорц, інструктар-метадыст ФСК "Ураджай" Ірына Сабалеўская, начальнік аддзела грамадскага харчавання райста Ганна Палячонак і галоўны санітарны ўрач раёна Алена Падбярэзка (на здымку справа налева).

Арганізатары, а гэта райкам ГА "БРСМ", аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, аддзяленне ДАІ РАУС і прыватнае прадпрыемства "АўтаКУРАЖ", паклапаціліся пра тое, каб было цікава не толькі спаборнічаць удзельніцам, але і назіраць за відовішчам гледачам, якія сонечнай нядзельнай раніцай завіталі на аўтадром.

Распачалося мерапрыемства конкурсам "Аўтамабіль лэдзі". Жанчыны прэзентавалі сваіх "ластавак" па-рознаму: дапамагае не спазняцца, надае ўпэўненасці, аўто, з якім давялося пабываць у многіх выдатных месцах Беларусі, машына, у якую закахалася з першага погляду і аддала ўвесь грашовы запас, транспартны сродак, што прыходзіць на дапамогу сябрам.
На другім этапе для аўталэдзі арганізавалі сапраўдны экзаменацыйны іспыт, які яны здавалі Дзяржаўтаінспекцыі. Тэарэтычная аўтавіктарына складалася з дзесяці пытанняў на веданне Правілаў дарожнага руху. На жаль, цалкам яны не скарыліся ніводнай удзельніцы, але ў некаторых вынікі былі дастойнымі.

Аўтааматарак, якія папрактыкаваліся ў тэарэтычных ведах, чакаў самы відовішчны этап "Лэдзі – вопытны кіроўца". Парада ім была адна – прэч хваляванне. Са старту па адмашцы дырэктара аўташколы Алега Жыліча кожная ў сваім стылі кіравання выконвала "змейку", "тунэль" і "дворык". З заданнем справіліся ўсе. Аднак улічваўся яшчэ час праходжання дыстанцыі і найменшая колькасць штрафных балаў.

Чацвёрты конкурс меў назву "Лэдзі – на спатканне". З дапамогай аднаго чалавека з групы падтрымкі проста ў аўтамабілі жанчынам трэба было пераапрануцца ў прыгожую сукенку, туфлі на абцасіках і як мага хутчэй прадэфіляваць на конкурсную пляцоўку. На іспыт адводзілася да пяці хвілін, аднак усе жанчыны справіліся значна хутчэй.
Прыгожыя і расхваляваныя, яны падышлі да апошняга, пятага іспыту – творчага конкурсу "За рулём – жанчына!"

Удзельніцам было прапанавана ў якасці хатняга задання прыдумаць і падрыхтаваць абарону новага дарожнага знака, спецыяльна для жанчын. Прапановы былі не толькі вясёлымі, але і сапраўды слушнымі. На думку Аксаны Дорц, час уводзіць дарожны знак "Жанчын за рулём не бойся, лепш адразу перастройся". Алена Падбярэзка прапанавала забараніць сэлфі за рулём. Ірына Сабалеўская, каб пазбегнуць залішняй нервовасці мужчын ад жаночага стылю кіравання, выступіла з ініцыятывай увесці знак "Усміхайся". Добрая ўсмешка яшчэ нікому не зашкодзіла. Ганна Палячонак прапанавала пра час сезоннай змены шын нагадваць знакам з жаночым туфлікам і надпісам "Час пераабувацца".

Журы было складана аддаць перавагу якойсьці адной удзельніцы, а таму эмоцыі былі адкінуты ўбок, і ўся увага засяродзілася толькі на суме балаў. Згодна з ёй, першае месца — у Аксаны Дорц, у якой, дарэчы, менавіта 14 мая быў дзень нараджэння. На другой прыступцы лідараў — Ганна Палячонак. Трэцяй стала Ірына Сабалеўская. Ніводная з удзельніц не засталася без увагі і выдатных падарункаў ад арганізатараў, а таксама спонсараў, у якасці якіх выступілі раённае аб'яднанне прафсаюзаў, раённая арганізацыя ГА "Белая Русь", а таксама дырэктар кампаніі "Фаберлік" Вікторыя Хілько.

Мяркуючы па тым, якую цікавасць праявілі гледачы, а асабліва глядачкі, да падзеі, на наступны год удзельніц конкурсу "АўтаЛэдзі" будзе значна больш.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.

Интернет-ресурсы