Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Фонтан на центральной площади Костёл в г.Докшицы Автовокзал г.Докшицы Районный исполнительный комитет
Фонтан на центральной площади
Костёл в г.Докшицы
Автовокзал г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
10 сентября 2019

Докшичанки стали победителями республиканского конкурса юных чтецов «Жывая класіка»

Дзень пісьменства ў Слоніме прынёс Докшыцам вядомасць і гонар. Адразу дзве дакшычанкі, Марыя Наско і Віялета Будзько, кожная ў сваёй узроставай групе,  сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. 

Сёння яны абедзве з’яўляюцца вучаніцамі СШ № 2 г. Докшыцы, але шлях да падобнага грандыёзнага поспеху ў кожнай зорачкі свой. Адказваючы на пытанне тэлевядучых канала СТВ, настаўніца тэатральнага аддзялення Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага Вераніка Місачэнка, якая рыхтавала адну з чытальніц да конкурсу, зазначыла, што Віялету ў Докшыцах, ды нават і ў раёне, ведаюць усе. Сапраўды, гэта таленавітая дзяўчынка ўжо даўно навідавоку: яна нязменная вядучая дзіцячых раённых мерапрыемстваў, як флейтыстка, удзельнічае ў канцэртах, звычайна выконвае галоўныя ролі ў дзіцячых спектаклях і пастаноўках. І што б ні рабіла гэта прыгожая, гарманічна складзеная дзяўчынка, усё ў яе атрымліваецца цудоўна. У тым ліку і вучыцца на выдатна, і займаецца харэаграфіяй, спортам. На сцэне яна ў прынцыпе дзесьці з трох гадоў, а заняцца менавіта чытаннем вершаў ёй некалі параіла настаўніца, артыстка народнага тэатра Ірына Кірыенка, убачыўшы, як тонка адчувае дзіця тое, што чытае. Шмат уклала ў дачку і мама Алена Пятроўна, таксама настаўніца. Ну а прафесійна “шліфавала” багаты дар дзяўчынкі, канечне, Вераніка Яўгенаўна, якую
ўдзячная пераможца, зноў жа ў інтэрв’ю тэлеканалу, назвала “сакрэтам свайго поспеху”. Віялета прызналася, што марыць стаць знакамітай (ніяк не менш) тэлевядучай. Так гэта будзе ці не, час пакажа, галоўнае, каб талент, які ў яе ёсць несумненна, удалося рэалізаваць.

Калі васьмікласніца Віялета – асоба вядомая, нават у конкурсе “Жывая класіка” ў пераможцах яна ўжо трэці раз (пачынала з трэцяга месца і, як бачна, дабралася да першага), то шасцікласніца Марыя Наско ўпершыню апынулася на падобнай вышыні знакамітасці. Яна, як кажуць, прыйшла, прачытала і адразу атрымала першае месца. Дарэчы, конкурсны верш Анатоля Грачанікава “Крывавая балада” дзяўчынка перш чытала на конкурсе ў сваёй школе і атрымала за яго… другое месца. Але такі вядомы прафесіянал, як Генадзь Кулак, прыклаў усе намаганні, каб гэты прыродны брыльянт зазіхацеў усімі фарбамі. Марыйка – выхаванка Тумілавіцкай школы, дзе вучылася да сёлетняга года, і яе вывела ў чытальнікі цудоўная настаўніца пачатковых класаў Тэрэза Шнітко. Верш дапамагла выбраць яшчэ адна знаўца сваёй справы Валянціна Малюжанец, і ў выніку тумілавіцкія педагогі падарылі гарадской школе яшчэ адзін юны талент. Дзяўчынка – цэльная натура, разумная, сур’ёзная не па ўзросце, з журналістамі размаўляла па-беларуску і зазначыла: калі не будзе мовы, то не будзе і нас. Шырокай і вялікай дарогі табе, беларусачка!

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: докшыцкія зорачкі (злева направа) Марыя Наско і Віялета Будзько.
Фота А. Варанковіча.

Интернет-ресурсы