Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Районный исполнительный комитет Фонтан на центральной площади Автовокзал г.Докшицы Костёл в г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Фонтан на центральной площади
Автовокзал г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы

Новости района Архив

7 сентября 2016

Аддаць свой голас датэрмінова можна з 6 па 10 верасня, з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Гэта могуць зрабіць выбаршчыкі, якія ў асноўны дзень выбараў, 11 верасня, не змогуць знаходзіцца па месцы жыхарства. Афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці ў гэты дзень для галасавання не патрабуецца.

У нашым раёне створаны 24 участкі для галасавання, якія цалкам падрыхтаваны да выбарчай кампаніі і 6 верасня сустрэлі сваіх першых выбаршчыкаў.

5 сентября 2016

Верасень – асаблівы месяц. Ён пачатак новага года, навучальнага. Самым запамінальным ён становіцца, напэўна, для ўчарашніх дашкалят, якія з 1 верасня набываюць новы статус першакласнікаў. У СШ № 1 г. Докшыцы сёлета першы раз у першы клас пайшло 65 дзетак. Сярод паважаных гасцей на ўрачыстай школьнай лінейцы былі Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат па Докшыцкай выбарчай акрузе Уладзімір Андрэйчанка, старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Пінчук і яго намеснік Валянціна Рандарэвіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Парцянка.

Разам з бацькамі і педагогамі хвалявалася за першакласнікаў дырэктар школы Наталля Фурсевіч, якая пажадала, каб шлях кожнага вучня быў светлым, заняткі – пазнавальнымі, падручнікі – цікавымі, а школьнае сяброўства – самым моцным. Выпускнікам далі наказ быць энергічнымі і мэтанакіраванымі: толькі адзін год аддзяляе іх ад дарослага жыцця, і час гэты павінен стаць самым плённым.

31 августа 2016

Сёлетняя педагагічная канферэнцыя напярэдадні новага навучальнага года была адзначана ўдзелам у ёй паважаных гасцей: віталі работнікаў раённай сферы адукацыі Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Пінчук, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Сівіцкая і намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Рандарэвіч.

Па традыцыі, у фае кінаканцэртнай залы "Іскра" былі аформлены шматлікія выставы, якія адлюстравалі вынікі работы сферы адукацыі раёна за мінулы год. Са спецыяльна аформленых стэндаў паведамлялася пра дасягненні ў вучобе, спорце, творчасці вучняў і іх настаўнікаў. Немагчыма было не спыніцца ля прыгожых мастацкіх вырабаў раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Зацікавіла ўсіх і фотавыстава, якая наглядна распавядала пра падрыхтоўку навучальных устаноў да 1 верасня. Уся зала была ўпрыгожана яркімі букетамі са жнівеньскіх кветак.

26 августа 2016

27 августа, в субботу, начальник Департамента охраны МВД Республики Беларусь генерал-майор милиции Сергей Николаевич Хоменко проведет прямую телефонную линию.

Задавайте свои вопросы, которые касаются деятельности департамента, предоставляемых услуг и их стоимости, требований, предъявляемых к кандидатам на службу по телефону (8-017) 218-55-30.

Время проведения прямой телефонной линии с 09.00 до 12.00.

19 августа 2016
У буйстве рознакаляровых красак патанае будынак раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Гэта клапатлівыя рукі Святланы Януковіч, Ганны Шумілінай, Ганны Каральковай і Людмілы Каляды (на здымку злева направа) і іншых работнікаў установы ўпрыгожылі разнаквеццем месца, дзе...
15 августа 2016
У рамках свята “Яблычны спас”, якое пройдзе 18 жніўня ў аг. Порплішча, праводзіцца творчы конкурс “Яблычны вернісаж”. Паўдзельнічаць у ім могуць усе ахвотныя, якія пражываюць на тэрыторыі нашага раёна. Конкурс пройдзе па трох намінацыях: - “Яблычны MIX”:...

Интернет-ресурсы