Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Фонтан на центральной площади Автовокзал г.Докшицы Районный исполнительный комитет Костёл в г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Фонтан на центральной площади
Автовокзал г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Костёл в г.Докшицы

Новости района Архив

30 сентября 2016
13 и 14 октября 2016 года в нотариальных конторах городского посёлка Бегомль и Докшицкого района проводится акция по бесплатному консультированию семей, воспитывающих несовершеннолетних детей, приуроченная ко Дню матери (14 октября).
29 сентября 2016
Так называлася свята, што адбылося ў нядзелю ў аграгарадку Параф'янава ў межах рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла — 2016". Для таго, каб паспаборнічаць у сельскагаспадарчых справах і распавесці пра свае сямейныя захапленні, у Параф'янава прыехалі чатыры сям'і з розных сельсаветаў раёна: Сяргей і Наталля Крукі і іх дзеці Кацярына і Аляксей з Порплішча; з Таргуноў – Андрэй і Ліліяна Карніловічы з малодшай зменай: Вольгай, Маргарытай і Яраславам; самая шматлікая каманда з Бярозак – сям'я Шопатаў: бацькі Аляксандр і Алеся і дзеці Уладзіслаў, Дзмітрый, Віялета і Мацвей; Дзмітрый і Марыя Гільнічы з Сітцаў з дзецьмі Аляксандрам, Уладзіславам і Янай. Ну а параф'янаўцы прыйшлі падтрымаць сям'ю Дашкевічаў – Алега і Іну з дочкамі Анастасіяй і Валерыяй.
26 сентября 2016
Кукуруза ў ААТ “Таргуны” ў гэтым годзе раскашуе на плошчы ажно 1300 гектараў. Пачалі яе ўборку 20 верасня ў другой палове дня, і па стане на 22 верасня ўбрана 5035 тон з плошчы 214 гектараў. Ураджайнасць складае 235 ц/га. Безумоўна, гэта толькі пачатак справы, і паказчык...
23 сентября 2016
У мінулую пятніцу ў ККЗ “Іскра” адбылася ўрачыстасць з нагоды Дня работнікаў лесу і 80-годдзя ўтварэння Бягомльскага лясгаса. Акрамя супрацоўнікаў галіны, у ім бралі ўдзел ганаровыя госці. Гэта старшыня райвыканкама Алег Пінчук, начальнік аддзела кантрольна-рэвізійнай работы і дзяржаўнага кантролю за лесам Віцебскага ДВЛГА Яўген Філіпаў.
16 сентября 2016

З 13 верасня ў раёне стартавалі традыцыйныя восеньскія кірмашы. Арганізаваны выязны гандаль бульбай, зернем, агароднінай і садавіной на рынках: у агр. Параф'янава – па аўторках, у агр. Крулеўшчына – па серадах, у г. Докшыцы і г.п. Бягомль – па пятніцах.

Акрамя таго, 17, 24 верасня і 1 кастрычніка расшыраныя кірмашы пройдуць у г. Докшыцы, г.п. Бягомль і агр. Крулеўшчына. Насельніцтву будзе прапанавана не толькі сельскагаспадарчая прадукцыя, але і шэраг прамысловых і непрамысловых тавараў, якія прадставяць арганізацыі прамысловасці, гандлю і грамадскага харчавання. Жыхары раёна і яго госці будуць мець магчымасць набыць агародніну і садавіну, саджанцы, кветкі, мяса-малочную прадукцыю, кандытарскія вырабы, будаўнічыя матэрыялы, дровы, кускавы торф, пажыўныя грунты і іншае.

12 сентября 2016

Складана знайсці хаця б адзін шматкватэрны жылы дом, у якім бы не праводзілася перапланіроўка ці перабудова кватэр. Пры гэтым нярэдкімі з'яўляюцца разважанні грамадзян падобнага кшталту: "Калі мы ўласнікі, дык можам рабіць у сваёй кватэры ўсё, што пажадаем". Так гэта ці не? Аб правядзенні перабудовы і перапланіроўкі жылля расказвае начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Ігар Жалейка.

– Шматкватэрны дом – гэта складаны комплекс інжынерных канструкцый і сістэм. Яго праектуюць і ўзводзяць з захаваннем тэхнічных, санітарных, супрацьпажарных і іншых нормаў. Менавіта таму любыя змены могуць прывесці да таго, што парушыцца работа адной з сістэм у кватэры, дзе ўласнікі займаліся самавольнай перапланіроўкай, у іх суседзяў, ды і ва ўсім доме ў цэлым.

Интернет-ресурсы