Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Фонтан на центральной площади Автовокзал г.Докшицы Костёл в г.Докшицы Районный исполнительный комитет
Фонтан на центральной площади
Фонтан на центральной площади
Автовокзал г.Докшицы
Костёл в г.Докшицы
Районный исполнительный комитет

Новости района Архив

6 марта 2017

Сёння беларуская міліцыя адзначае 100-гадовыя ўгодкі з дня свайго нараджэння. Менавіта 4 сакавіка 1917 года быў падпісаны Загад аб назначэнні Міхаіла Міхайлава (Міхаіла Фрунзе) часовым начальнікам мінскай міліцыі. У міліцыянеры пайшлі рабочыя, салдаты, якія вярнуліся з фронту, і прадстаўнікі іншых саслоўяў, якія спачувалі рэвалюцыі. Разам з аховай грамадскага парадку, барацьбой са злачыннасцю міліцыя змагалася і з так званай унутранай контррэвалюцыяй.

На сучаснай тэрыторыі Докшыцкага раёна райаддзел міліцыі быў створаны ў Бягомлі ў 1924 годзе, калі 2-я сесія ЦВК БССР заканадаўча замацавала новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне рэспублікі. Дзякуючы яму на карце краіны з'явіўся Бягомльскі раён. Ён праіснаваў да 1960 года. Пасля чаго тэрыторыя была раздзелена паміж Барысаўскім, Лепельскім і Докшыцкім раёнамі.

28 февраля 2017
Гэтую стройную чарнявую жанчыну ведаюць многія. Галіна Мазго мае рэдкую нават для райцэнтра прафесію: яна афіцыянт. Хаця, так сказаць, будзе не зусім правільна. Галіна Міхайлаўна мае дыплом тэхнолага лёгкай прамысловасці. Менавіта на яго пайшла вучыцца дзяўчына з Гарадзішча пасля заканчэння школы. Вось толькі працаваць па прафесіі не давялося. Практычна адразу пасля заканчэння тэхнікума выйшла замуж за свайго мясцовага хлопца, вярнулася дадому і ўладкавалася на працу туды, дзе было месца, – у бібліятэку. Але выпадковым чалавекам там не стала, бо кнігі чытаць любіла заўсёды. Таму з задавальненнем пачала спасцігаць бібліятэчную навуку.
22 февраля 2017

В пятницу и субботу в Минске и некоторых других городах состоялись собрания граждан, которые протестовали против Декрета № 3. Сами по себе эти «протесты» при всем желании масштабными назвать нельзя, т.к. участие в них приняла какая–нибудь десятая часть процента от числа всех граждан страны. Это с одной стороны. С другой — мероприятия состоялись, замалчивать их глупо и бессмысленно.

Но поразмышлять над причинами и следствиями нужно.

Прежде всего трудно разделить ту радость, которую излила из себя оппозиционная пресса. В ход пошли все пронафталиненные инструменты пропаганды и агитации. И «просветленные счастливые лица демонстрантов», и «пять тысяч участников», и «миллионы просмотров на Ютубе», и глухие угрозы в адрес власти, а также призывы сделать «протест» нескончаемым, вплоть до...

22 февраля 2017
Закончыўся тэрмін выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015 год па Дэкрэце №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. Выплата збору ажыццяўляецца на падставе паведамлення падатковай інспекцыі. Людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, ідуць насустрач. Атрымаўшы паведамленне, чалавек мае права прадставіць дакументы або тлумачэнні, якія могуць вызваліць яго ад выплаты збору. Для гэтага яму трэба звярнуцца ў “адно акно” райвыканкама і напісаць заяву. Пры сабе ў абавязковым парадку трэба мець дакумент, які пацвярджае асобу, даведку са звесткамі аб даходах самога грамадзяніна і членаў яго сям’і, якія з ім сумесна пражываюць за 12 месяцаў, што папярэднічалі месяцу падачы заявы. Пажадана яшчэ мець дакументы, якія б пацвярджалі і “цяжкае становішча” асобы.

Интернет-ресурсы