Адрес: 211720, г.Докшицы,
ул.Ленинская д.31
Телефон приемной:
8 (02157) 2-10-45  c 8.00 до 21.00
Телефон-факс:
8 (02157) 2-10-61 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitebsk.by

Районный исполнительный комитет Фонтан на центральной площади Костёл в г.Докшицы Автовокзал г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Районный исполнительный комитет
Фонтан на центральной площади
Костёл в г.Докшицы
Автовокзал г.Докшицы
Главная / Новости / Новости района

Новости района

15 июня 2018

Абласны семінар кіруючых кадраў “Аб практыцы работы Докшыцкага райвыканкама па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі ад 23 лютага 2012 года № 100 і правядзенні работ па добраўпарадкаванні” прымаў на бягучым тыдні наш раён. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, памочнік Прэзідэнта Беларусі – інспектар па Віцебскай вобласці Аляксандр Субоцін, старшыні гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў і Саветаў дэпутатаў Прыдзвіння, главы адміністрацый раёнаў г.Віцебска, кіраўнікі абласных службаў, у кампетэнцыі якіх знаходзяцца пытанні добраўпарадкавання.

Работу семінара распачало пленарнае пасяджэнне, падчас якога пра меры, якія прымаюцца па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў раёна паведаміў старшыня райвыканкама Алег Пінчук.

13 июня 2018

У мінулыя выхадныя ў Докшыцах адбыўся другі раённы конкурс "АўтаЛэдзі-2018". Удзел у адкрыцці мерапрыемства прынялі старшыня райсавета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.

За званне лепшай аўтааматаркі спаборнічалі начальнік аддзела грамадскага харчавання Докшыцкага райста Ганна Палячонак, аператар ПЭВМ ВУ "Віцебскторф" Анастасія Сцефаньян, выхавацель ДУА "Яслі-садок № 3 г. Докшыцы" Ксенія Лаўцэвіч (на здымку), слесар-электрамантажнік ААТ "Завод "Ветразь" Тамара Ціманоўская, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦБС Віялета Шылавіч і медыцынская сястра Докшыцкай ЦРБ Вераніка Пятровіч.

Арганізатарамі спаборніцтва выступілі райкам ГА “БРСМ”, раённае аб’яднанне прафсаюзаў, раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, аддзяленне ДАІ РАУС і прыватнае прадпрыемства “АўтаКУРАЖ”.

11 июня 2018

Раён наведаў з візітам вядомы Арон Гінзбург, які з’яўляецца кіраўніком суполкі амерыканскіх габрэяў “Габрэйскія сябры Докшыц”. На гэты раз з ім прыехала таксама прафесар-антраполаг Геля Франк, нашчадак параф’янаўскіх габрэяў Карл Тулевіч. У Мінску да іх далучыўся Павел Юрмашаў.

У адзін з дзён па прыездзе Арон Гінзбург сустрэўся са старшынёй райвыканкама Алегам Пінчуком. У час сустрэчы былі абмеркаваны некалькі пытанняў. У прыватнасці, добраўпарадкаванне памятнага знака на месцы гібелі габрэяў параф’янаўскага гета, пахаванняў ахвяр бягомльскага гета, а таксама далейшы лёс старажытных габрэйскіх могілак у Докшыцах у раёне РЭСа. Амерыканскі госць застаўся вельмі задаволены вынікамі сустрэчы і тым, як аператыўна, захоўваючы дзяржаўныя інтарэсы, і разам з тым, паважаючы памяць ахвяр самай кровапралітнай вайны ХХ стагоддзя, былі вырашаны кіраўніком раённай вертыкалі ўсе ўзнятыя пытанні. Арон Гінзбург падарыў кнігу ўспамінаў людзей з Докшыц і Параф’янава, якія выжылі ў Халакосце.

6 июня 2018

Шыкоўны падарунак атрымалі жыхары раёна падчас свята дзяцінства, якое прайшло ў мінулую нядзелю на беразе гарадскога возера. Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня райвыканкама Алег Пінчук, старшыня райсавета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і дырэктар РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Дзмітрый Каляга перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку, адкрыўшы парк адпачынку “Заазёрны” і трэніровачны комплекс “Вяровачны гарадок”.

Кіраўнік раёна павіншаваў бацькоў і дзяцей са святам і адзначыў, што на абуладкаванне сучаснага спартыўнага комплексу былі затрачаны сродкі, у тым ліку заробленыя і на раённых суботніках. А таму ў новым аб’екце для дзяцей і дарослых ёсць унёсак кожнага жыхара Докшыччыны.

Интернет-ресурсы