Докшицкий районный исполнительный комитет

Адрес: 211722, г. Докшицы,
ул. Ленинская, д. 31
Телефон приемной:
8 (02157) 3-25-10  c 8.00 до 17.00
Телефон-факс:
8 (02157) 3-25-11 
Электронная почта райисполкома:
rikdok@vitobl.by (для деловой переписки)

Автовокзал г.Докшицы Фонтан на центральной площади Костёл в г.Докшицы Районный исполнительный комитет
Автовокзал г.Докшицы
Автовокзал г.Докшицы
Фонтан на центральной площади
Костёл в г.Докшицы
Районный исполнительный комитет
Главная / Службы и структурные подразделения / РОЧС / Информация для населения
17 ноября 2017

Цэнтр з вітруальнымі эфектамі

Пракуратура раёна сумесна с раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях арганізавалі для пачаткоўцаў СШ № 1г. Докшыцы экскурсійную паездку ў Віцебск. У час восеньскіх вакацый дзеці пабывалі ў спецыяльным цэнтры бяспекі абласнога ўпраўлення МНС. Маленькія наведвальнікі акунуліся ў “рэальныя надзвычайныя сітуацыі”, якія могуць адбыцца дома, на вуліцы, вучыліся асноўным спосабам абароны, прыёмам аказання першай медыцынскай дапамогі.

Ярка аформленыя памяшканні цэнтра абсталяваны з выкарыстаннем высокатэхналагічных адукацыйных трэнажораў-сімулятараў, якія дазваляюць стварыць штучную маланку, імітаваць пажар з вялікім задымленнем. Мадэлююцца таксама сітуацыі, калі трэба дапамагчы тым, хто праваліўся пад лёд, каго ўдарыла токам.

У адной з залаў цэнтра бяспекі ёсць спецыяльны квэст-пакой, дзе па просьбе выратавальнікаў дзеці спрабавалі, адказваючы на пытанні, прадухіліць альбо ліквідаваць надзвычайную сітуацыю. З гэтай задачай докшыцкія школьнікі справіліся на выдатна.У завяршэнні экскурсіі пачаткоўцы наведалі выставу ваеннай тэхнікі, а таксама мемарыяльны комплекс, у якім захаваны неўміручы подзвіг народа.

Интернет-ресурсы