Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Праектам бюджэту на 2020 год прадугледжваецца рост зарплат работнікаў бюджэтнай сферы на 10-11 працэнтаў. Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Людміла Дабрыніна перад пашыраным пасяджэннем камісіі, на якім абмяркоўваецца пакет бюджэтных законапраектаў на 2020 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў дэпутата, адной з прыярытэтных задач бюджэту на будучы год з'яўляецца забеспячэнне суадносін заработнай платы бюджэтнікаў і заработнай платы па эканоміцы ў цэлым не ніжэй за 80 працэнтаў.
Асігнаванні рэспубліканскага бюджэту на 2020 год на аплату працы і ўзносы на сацыяльнае страхаванне ў бюджэтным сектары плануюцца ў памеры Br4,6 млрд, адзначыла Людміла Дабрыніна.