Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
5 снежня 2019

Больш як 900 кірмашоў пройдуць у Беларусі ў час калядных і навагодніх свят

У Беларусі ў час навагодніх і калядных свят у гэтым годзе запланавана правесці больш за 900 кірмашоў, а таксама каля 16,5 тыс. розных мерапрыемстваў у сферы гандлю. Аб гэтым паведаміў сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Міхаіл Жыгала, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У час калядных і навагодніх свят па Беларусі запланавана правядзенне больш як 900 кірмашоў, а таксама каля 16,5 тыс. мерапрыемстваў, накіраваных на стымуляванне спажывецкага попыту. З 16 снежня ў Мінску і рэгіёнах Беларусі пачнуць работу больш за 1,1 тыс. ёлачных базараў", - сказаў Міхаіл Жыгала.

Кошт натуральных елак будзе залежаць ад вышыні дрэва: мінімальная цана складзе Br5,83.

У перадсвяточныя і святочныя дні па ўсёй Беларусі будуць прадоўжаны рэжымы работы гандлёвых аб'ектаў, аб'ектаў грамадскага харчавання і сферы паслуг. Суб'екты гандлю ўзгадняюць і фарміруюць з вытворцамі асартымент тавараў з каляднай і навагодняй тэматыкай, падарункаў, сувеніраў і ёлачных аздабленняў.

Кандытарскія фабрыкі, якія ўваходзяць у склад канцэрна "Белдзяржхарчпрам", да канца бягучага года выпусцяць 2 млн 100 тыс. штук салодкіх навагодніх падарункаў. Пакупнікам прапанавана ўжо да 50 найменняў кандытарскіх падарункаў айчыннай вытворчасці вагой ад 300 г да 3 кг. Адпускныя цэны на такі від тавараў ад вытворцаў складуць ад Br3,67 да Br65.

Арганізаваны прыём заказаў на абслугоўванне пераднавагодніх і навагодніх мерапрыемстваў, карпаратываў і ранішнікаў. Паводле слоў прадстаўніка Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, арыенціровачны кошт такога тыпу мерапрыемстваў застанецца практычна на ўзроўні мінулага года і складзе ў сярэднім па дзіцячых ранішніках ад Br27, па карпаратыўных мерапрыемствах ад Br40.-0-