Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
14 студзеня 2020

Гарадскi сход бацькоў у фармаце ток-шоў правядуць у Наваполацку

Гарадскi сход тат "Адказнае бацькоўства. Сапраўдныя сямейныя каштоўнасці" пройдзе 16 студзеня ў Наваполацкай сярэдняй школе №7. Чакаецца, што ў сустрэчы прымуць удзел каля 200 бацькоў школьнікаў горада, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле па адукацыі Наваполацкага гарвыканкама.

У якасці спікераў на мерапрыемстве выступяць прадстаўнікі МНС, гарадской улады, арміі, сферы аховы здароўя, адукацыі і спорту, прыме ўдзел біскуп Полацкі і Глыбоцкі Ігнат. Удзельнікі абмяркуюць важнасць асабістага прыкладу бацькі ў выхаванні дзіцяці, закрануць пытанні бяспечных паводзін дзяцей у побыце, на вуліцы і школе, захавання здароўя навучэнцаў, а таксама аспекты духоўна-маральнага выхавання. У канцы таты пройдуць анкетаванне па тэме сходу.

"Плануем правесці сустрэчу ў фармаце ток-шоў, будзе адкрыты мікрафон. Таты змогуць задаць спікерам хвалюючыя пытанні", - адзначылі ў аддзеле адукацыі.

Першая сустрэча такога фармату прайшла ў Наваполацку ў снежні 2018 года. Гарадскi сход закліканы прыцягнуць увагу бацькоў да жыцця дзяцей, павысіць іх ролю ў выхаванні падрастаючага пакалення. Арганізатарам мерапрыемства выступіў аддзел адукацыі Наваполацкага гарвыканкама.