Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Усё паліва ў сетцы аўтазаправачных станцый РДУП "Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт" адпавядае ўстаноўленым стандартам якасці. Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадпрыемства Аляксандр Капшуль, каменціруючы інфармацыю, якая з'явілася на некаторых інтэрнэт-парталах, аб нібыта некандыцыйным бензіне марак АІ-92 і АІ-95, што рэалізуецца ў Віцебскай вобласці на АЗС "Беларуснафта".
"Уваходны кантроль якасці на паліва, якое паступае з ААТ "Нафтан", ажыццяўляецца па шматлікіх параметрах. Толькі па марцы АІ-92 іх 14. Усе паказчыкі ў норме, ніякіх парушэнняў не выяўлена. Пры гэтым з улікам сітуацыі з пастаўкамі няякаснай нафты на нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы краіны пытанню кантролю якасці паліва на ўнутраны рынак удзяляецца павышаная ўвага", - падкрэсліў Аляксандр Капшуль.
Кіраўнік таксама адзначыў, што ніякіх нараканняў ад грамадзян праз кнігі заўваг і прапаноў АЗС не паступала, таму асобныя фэйкавыя ўкіды не заслугоўваюць даверу чытачоў і з'яўляюцца інсінуацыямі на фоне гучнай тэмы, накіраванымі на прыцягненне аўдыторыі.
"Беларуснафта" - гэта буйнейшая сетка аўтазаправачных станцый Беларусі. Важнейшымі задачамі для РДУП "Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт" з'яўляюцца захаванне вядучых пазіцый на рынку рэалізацыі нафтапрадуктаў краіны, забеспячэнне высокай якасці рэалізуемай прадукцыі і паслуг, а таксама максімальна поўнае задавальненне патрэбнасцей кліентаў сеткі АЗС. У складзе прадпрыемства функцыянуюць 72 АЗС.