Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
7 лютага 2019

“Зорны паход” прайшоў на Докшыччыне

Штогод самыя актыўныя, ініцыятыўныя, творчыя і дапытлівыя студэнты БДПУ імя М. Танка адпраўляюцца ў “Зорны паход” па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. Сёлетняя вандроўка прымеркавана да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На мінулым тыдні дзевяць атрадаў агульнай колькасцю больш за 300 чалавек падарожнічалі па розных кутках нашай краіны. Прыемна, што ў гэтым годзе сярод маршрутаў ёсць і Докшыцкі раён. Да нас завітаў атрад “Авангард” факультэта пачатковай адукацыі. З імі ў адной інтэрнацыянальнай камандзе студэнты з Узбекістана.

Першае знаёмства з гасцямі адбылося ў СШ № 2 г. Докшыцы. Іх прывіталі вершаванымі радкамі першакласнікі. Мерапрыемства працягнулася ў актавай зале, дзе студэнцкі атрад творча – праз песні, вершы і танцы – прэзентаваў сябе. Сярод актывістаў БДПУ імя М. Танка было прыемна бачыць і нашу зямлячку, дакшычанку Валерыю Машынскую, якая вучыцца на другім курсе.

Кожны дзень атрада распісаны амаль па мінутах: наведванне школ раёна, шматлікія майстар-класы з вучнямі і настаўнікамі. І абавязкова ўскладанне кветак да помнікаў і мемарыялаў – маўклівых сведкаў тых страшных падзей.

– Мэта “Зорных паходаў” – захаванне памяці пра Вялікую Айчынную вайну і прафарыентацыйная работа, – адзначае кіраўнік атрада “Авангард”, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта пачатковай адукацыі Ірына Буторына. – Перад тым, як адправіцца на Докшыччыну, шырока вядомую партызанскай дзейнасцю ў гады вайны, наш студэнцкі атрад наведаў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там мы наладзілі супрацоўніцтва з ваенна-франтавым аддзелам, у якім шмат даведаліся пра партызанскую вайну ў вашых мясцінах. Сімвалічна, што гэту інфармацыю дапамагаў збіраць Эдуард Герасімёнак – сын былога дырэктара Бягомльскага музея народнай славы Уладзіміра Герасімёнка. Дарэчы, сустрэча з Уладзімірам Канстанцінавічам, а таксама з ветэранам Валянцінам Якушэўскім адбылася ў Бягомльскай школе. Іх аповеды і ўспаміны ўспрымаліся дзяўчатамі і юнакамі вельмі эмацыянальна. Думаю, што на гэта паўплывала і экскурсія па мемарыяльным комплексе “Праклён фашызму” ў Шунеўцы. Уражаны нашым падарожжам і госці з Узбекістана. Справа ў тым, што знойдзена інфармацыя пра загінулых у час вайны ўзбекаў, пахаваных у брацкай магіле ў Бягомлі. Цяпер гэтыя дакументы будуць захоўвацца ў Бягомльскім музеі народнай славы.

Падчас “Зорнага паходу” студэнты БДПУ імя М. Танка пабывалі з экскурсіямі ў гістарычным парку і храме Георгія Перамоганосца ў агр. Сітцы, Спаса-Праабражэнскай царкве ў агр. Порплішча, усклалі кветкі на мемарыяльным комплексе “Ходараўка” і да помніка “Азарцы”.

Завяршылася падарожжа атрада на Докшыччыне сустрэчай з кіраўніцтвам раёна. Старшыня райвыканкама Алег Пінчук шчыра падзякаваў гасцям за дзейнасць па ўвекавечванні памяці тых, хто аддаў сваё жыццё за мір і незалежнасць.

– Вельмі сімвалічна, што гэтай справай займаюцца будучыя педагогі, – падкрэсліў кіраўнік раёна. – Ад іх залежыць выхаванне пакалення, якому заўтра жыць, працаваць, захоўваць традыцыі, памятаць гісторыю.

Удзячны ліст на імя рэктара БДПУ імя М. Танка Алег Пінчук уручыў дэкану факультэта пачатковай адукацыі Наталлі Ждановіч, якая, у сваю чаргу, па­дзякавала ўсім прысутным за цёплы прыём каманды “Зорнага паходу”.

НА ЗДЫМКУ: у час перадачы дакументаў у Бягомльскім музеі.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Читать полностью: http://www.dokshitsy.by/2019/02/zvezdnyj-poxod-proshel-na-dokshichchine/