Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 мая 2020

Высокае званне прысвоена ансамблю барабаншчыц і мажарэтак «Step-Beat» Докшыцкай ДШМ

Удзельніцы ансамбля барабаншчыц і мажарэтак «Step-Beat», іх кіраўнік Святлана Яцына і, вядома, дырэктар Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага Вольга Сушко, з вучняў якой і створаны калектыў, ужо некалькі дзён атрымліваюць віншаванні. А падстава для гэтага самая радасная: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прысвоіла яму высокае званне «ўзорны». Такім чынам, у ДШМ - гэта ўжо трэці калектыў, дзейнасць якога за развіццё аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень ацэнена найвышэйшым званнем, што можа мець самадзейнасць. Народны вакальны ансамбль «Вярба», ўзорны аркестр баянаў і цяпер ўзорны ансамбль барабаншчыц! Рэспект настаўнікам і вучням, якія здольны так высока трымаць планку сваёй дзейнасці.

Арганізаваць сучасны, модны ансамбль мажарэтак ў школе мастацтваў загарэліся вясной 2014 года. За справу ўзяліся настаўніца харэаграфіі Святлана Яцына і настаўнік па класу ўдарных інструментаў Дзмітрый Няфёдаў. А ўжо на святкаванні Дня Незалежнасці пластычныя дзяўчынкі ў яркіх касцюмах з барабанамі ў руках у прыгожым, рытмічным дэфіле прайшлі наперадзе святочнай калоны па горадзе. Стварылі сваім з'яўленнем фурор і пачалі з зайздроснай упартасцю працаваць далей, каб стаць нароўні з тымі калектывамі, якія да гэтага часу ўжо заявілі аб сабе. І ім гэта, як відаць, атрымалася.

Сёння танцавальна-страявы ансамбль з элементамі гульні на малым барабане, які уводзіць дзяцей у свет харэаграфічнага руху, ваенна-маршавай музыкі, з'яўляецца упрыгожаннем фестываляў, канцэртаў, музычных спектакляў і іншых мерапрыемстваў не толькі ў раёне, але і за яго межамі. «Step-Beat» прымаў удзел у святочным тэатралізаваным канцэрце майстроў мастацтваў «Беларускі вакзал» у Палацы Незалежнасці, у гала-канцэрце творчых калектываў Віцебскай вобласці, прысвечаным Году культуры, у святочным мерапрыемстве да 80-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці, у цырымоніі ўзняцця сцяга «Славянскі базар у Віцебску» на працягу некалькі гадоў, пастаянны ўдзельнік абласных «Дажынак». У яго скарбонцы стопка перамог: на «Славянскім базары ў Віцебску», на Міжнародным фестывалі-конкурсе ў Вялікіх Луках, на свяце-конкурсе духавой музыкі «Віват, аркестр - 2016!» і іншыя.

У рэпертуары калектыву як сольныя нумары, так і падрыхтаваныя сумесна з духавым аркестрам навучэнцаў і настаўнікаў школы мастацтваў. За прыгажосцю, якую бачыць глядач падчас выступу, значацца сотні рэпетыцый, у час якіх дзяўчыны адпрацоўваюць крок, вучацца трымаць спіну, каб мець належную выправу, жангляваць барабаннымі палачкамі і, вядома, абаяльна, па-фірмоваму ўсміхацца.

- Быць мажарэткі вельмі адказна, - кажа Святлана Паўлаўна, харэограф з амаль 30-гадовым стажам. - Таму, перш чым патрапіць у ансамбль, дзяўчыны праходзяць строгі адбор. Кандыдатка павінна ўмець трымаць корпус, мець харэаграфічныя навыкі, выразны слых, пачуццё рытму і, вядома ж, знешнія параметры. І ўсё ж трэба вельмі любіць танец, вучыцца працаваць у калектыве, быць адзіным з ім цэлым. Я памятаю першых удзельнікаў, якія паклалі пачатак сённяшняму ансамблю сваёй працай і адданасцю. Гэта Ганна Лубачко, Таня Камінская, Ангеліна Карповіч, Маша Павялок, Вераніка Стадольнік, Алена Шугальская. Васіліса Гушчык дагэтуль выступае, з'яўляецца прыкладам для Веранікі Сiўцэвiч, Валерыі Шчарбіцкай, Насці Галавач, Паліны Кальчынскай, Святланы Палачанінай, Машы Андрыеўскай, Насці Шавель, Ганны Шарох, Аляксандры Мядко.

Зараз мы займаемся творчай дзейнасцю і будуем вялікія планы на будучыню. Вялікі дзякуй маім мажарэткам, іх бацькам за паразуменне і падтрымку і, вядома ж, кіраўніцтву школы, усім калегам, якія заўсёды гатовы дапамагчы радай і справай. Атрыманы высокі тытул - гэта, лічу, наша агульная перамога.

Тамара Альшэўскага.

Фота Тамары Альшэўскага і Вячаслава Чэрвінскага.

Крыніца: dokshitsy.by