Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!
Прыміце віншаванні з дзяржаўным святам - Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі - знамянальная дата ў агульнай гісторыі дзвюх дзяржаў. Ггэты дзень сімвалізуе непарушную дружбу і братэрства народаў Беларусі і Расіі.
Гэты год адметны ўдвая - мы адзначаем 75-годдзе Вялікай Перамогі, дату, якую самааддана набліжалі ў барацьбе з ворагам нашы народы, а затым разам будавалі мірнае жыццё.
Стварэнне Саюзнай дзяржавы дазволіла нам сумесна вырашаць пытанні палітычнага, эканамічнага і культурнага характару, стварыць рэсурсную базу для развіцця навукі і вытворчасці.
Беларусь і Расія мэтанакіравана ідуць па шляху ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Нямала задач яшчэ трэба будзе вырашыць і вывераныя, узгодненыя дзеянні адкрыюць новыя гарызонты для стабільнага развіцця нацыянальных эканомік і павышэння дабрабыту грамадзян.
Дарагія сябры! Моцнага вам здароўя, шчасця, дабрабыту і росквіту. Хай мацнее саюз Беларусі і Расіі, пабудаваны на дружбе, ўзаемнага даверу і разумення!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў