Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Пад яравую сяўбу неабходна вывезці на палі 150 тысяч тон арганічных угнаенняў. На 12 сакавіка на палі вывезена 140 тысяч тон арганікі, або 93,4 працэнта да плана. Перавыканалі заданне ААТ «Таргуны», ГП «Гняздзілава-Агра», ААТ «Бягомльскі». Нізкія тэмпы вывазкі у ААТ «Замасточанскае», ААТ «Барсучанка», КУП «Докшыцкі», ГП «АграСiтцы». Унясенне угнаенняў на ўзроўні арганізавана ў ААТ «Таргуны», «Бягомльскі», «Замасточанскае».
Яравы клін складае 16,3 тысячы гектараў. Пад гэты пасеў трэба пратравіць 1900 тон насення. Забяспечанасць пратручвальнікамi складае толькі 34,1 адсотка. Неабходную іх колькасць мае толькі ААТ «Замасточанскае».
Апрацаваць азімыя трэба на плошчы 7730 гектараў, а ў гаспадарках маецца гербіцыдаў толькі на 695. Гэта на ўсю плошчу у ААТ «Бягомльскі», ледзь у «Таргуны» і «Гняздзілава-Агра».
План па падсеву шматгадовых траў - амаль дзевяць тысячаў, гектараў: 3920 гектараў трэба падсеяць на пашах, 4900 - перазалужыць. На сённяшні дзень да гэтай працы прыступілі толькі ў ГП «АграСiтцы».
Алена Несцяронак.