Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
28 лютага 2020

У Докшыцкім раёне адбыліся справаздачныя сходы ў першасных арганізацыях ветэранаў

У першасных арганізацыях ветэранаў адбыліся справаздачныя сходы. У РЭСе сход прайшоў у выглядзе цёплай сустрэчы сённяшніх работнікаў і ветэранаў, на якой прысутнічала і кіраўніцтва арганізацыі.

Дырэктар філіяла Глыбоцкія электрычныя сеткі Сяргей Шыдлоўскі распавёў пра дзейнасць арганізацыі, пажадаў ветэранам моцнага здароўя, аптымізму і адзначыў, што падобныя сустрэчы павінны стаць традыцыйнымі.

Старшыня прафсаюзнага камітэта філіяла Глыбоцкія электрасеткі Анатоль Жук падкрэсліў, што ўсе льготы для пенсіянераў у арганізацыі выконваюцца ў поўным аб'ёме. Напрыканцы ён запрасіў жадаючых на адпачынак у Новалукомскі галіновы аздараўленчы комплекс «Сасновы бор».

- Сёння ветэранам прадпрыемства, якіх налічваецца 23 чалавекі (сярод іх два працуюць), штомесяц выплачваецца даплата да пенсіі, у залежнасці ад працоўнага стажу ў энергетыцы, - паведаміла старшыня савета ветэранаў філіяла Глыбоцкія электрычныя сеткі Ганна Кубарка.

Старшыня раённага Савета ветэранаў Іосіф Падрэз звярнуў увагу на тое, што нядрэнна было б час ад часу для ветэранаў арганізоўваць экскурсіі па роднаму краю, заклікаў іх да актыўнасці і прапанаваў звярнуць большую ўвагу на добраўпарадкаванне, у тым ліку стану пад'язной дарогі да арганізацыі.

Ветэраны ўспаміналі розныя цікавыя выпадкі з таго часу, калі былі рэсаўцамi.

- Хоць раней большую частку работ выконвалі ўручную і цяжкасцяў хапала, людзі працавалі сумленна, былі адданыя сваёй справе і ні на што не скардзіліся, - адзначыў старшыня першаснай ветэранскай арганізацыі Аляксандр Касцюк.

На правах гаспадара сустрэчы выступіў начальнік РЭС Мікалай Ючковiч. Ён выказаў падзяку ветэранам, што знайшлі час прыйсці на мерапрыемства, і пажадаў усім моцнага здароўя і дабрабыту.

***

Сход у Бярэзінскім сельсавеце пачаўся са справаздачы старшыні першаснай ветэранскай арганізацыі Уладзіміра Быкоўскага, які выказаў заклапочанасць з нагоды будучага некалі вялікай вёскі.

Надзённыя пытанні, які асабліва хвалявалi пенсіянераў, - стан ўчастка дарогі Ліпск-Атрубок на вуліцах Бягомльская, Маладзёжная, дзе няма асфальту, таму летам шмат пылу ад пяску.

- Трэба прызнаць, што 90 працэнтаў дарог у сельсавеце насыпныя, - патлумачыла старшыня сельсавета Алена Кандрацёнак. - Усюды зрабіць асфальтавае пакрыццё няма магчымасці. Аднак ДРБУ-180 заўсёды прыходзіць на дапамогу, і неабходныя дарогі падсыпаюцца і грэйдуюцца, у тым ліку і дарога Слабада-Ражно.

Неабыякава паставіліся прысутныя і да пенсіянераў-аднавяскоўцаў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Хвалюе людзей, што па прычыне п'янства і курэння у ложку апошніх могуць узнікнуць пажары, а што горш - і газавую пліту могуць не выключыць. А гэта небяспечна і для іх саміх, і для навакольных.

- З такімі асобамі пастаянна праводзіцца прафілактычная работа. Вядома, лепшае выйсце - адправіць іх у аддзяленне кругласутачнага знаходжання, але сілай прымусіць чалавека туды паехаць мы не маем права, - падкрэсліла Алена Кандрацёнак.

Справаздачныя сходы прайшлі таксама ў РВЭС і ДРБУ-180.

У раёне налічваецца 47 першасных ветэранскіх арганізацый, у складзе якіх 7720 ветэранаў працы, 796 адзінокіх людзей, 4861 - самотна пражываючых. У аддзяленні кругласутачнага знаходжання знаходзяцца 52 чалавека. На тэрыторыі раёна 14 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, дзевяць удзельнікаў, 38 малалетніх вязняў.

Подпіс: Не старэюць душой ветэраны РЭСа.

Пётр РОМЫСЛАЎ.

Крыніца