Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 студзеня 2019

У Бягомльскім музеі прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да 100-годдзя утварэння БССР

Вучні школы, а таксама працоўная моладзь Бягомльшчыны сталі ўдзельнікамі мерапрыемства, прымеркаванага да 100-годдзя ўтварэння БССР, якое ініцыявалі спецыяліст па рабоце з моладдзю аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікторыя Ждановіч і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Таццяна Гайчук.

Сустрэча прайш­ла ў Бягомльскім музеі народнай славы, дзе для наведвальнікаў была арганізавана тэматычная выстава “Росквіт рэспублікі маёй”. Кожны мог паглыбіцца ў гісторыю станаўлення і развіцця БССР, пабачыўшы выставу карцін мясцовага мастака Уладзіміра Сакалова, пагартаўшы кнігі пра жыццё Уладзіміра Леніна.

З экскурсіі, якую правяла супрацоўніца музея Ала Каралевіч, прысутныя даведаліся многа новага аб знакамітых земляках нашага краю, прыгадалі гады Вялікай Айчыннай вайны, на некаторы час вярнуліся ў мінулае БССР. Апошняй кропкай экскурсіі стала наведванне залы, дзе размешчаны сучасныя экспанаты і фотаздымкі.

— Гаворачы пра гісторыю БССР, нельга не закрануць сучаснасць, — сказала Ала Уладзіміраўна. — Зразумела, што каб не было мінулага, наўрад ці можна было б казаць пра дасягненні сённяшняга дня. Жыццё працягваецца, і ра­зам з ім працягваецца гісторыя нашай краіны.

Тэкст і фота
Таццяны ШУСТОЎСКАЙ.