Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16 чэрвеня 2020

Корманарыхтоўка ў ААТ «Таргуны» ідзе поўным ходам

Касьба ў самым разгары ва ўсіх гаспадарках раёна. На сённяшні дзень з запланаваных 16 800 гектараў скошана 1597 гектараў траў першага ўкосу.

Корманарыхтоўка пачалася ў ААТ «Таргуны» 5 чэрвеня. За пяць дзён было нарыхтавана 1226 тон сенажу, у тым ліку 552 тоны на корм жывёлам.

На жывёлагадоўчым комплексе «Гліннае» ў яму штодня закладваецца 250-300 тон зялёнай масы. На сённяшні дзень такім спосабам было нарыхтавана 1300 тон кармоў. Па словах галоўнага агранома ААТ «Таргуны» Аляксандра Дзямко, у гэтым годзе з-за халоднага надвор'я травастой не набраў неабходнай сілы, таму сянажная маса трохі слабаватая.

Пры нарыхтоўцы сянажнага корму мае вялікае значэнне захаванне тэхналогіі. Вось чаму два «Амкадора» добра яго ўшчыльняюць, а ветэрынар правярае вільготнасць і тэмпературу масы кожныя тры гадзіны. Антон Зімніцкі узважвае сянаж: хоць ён і на заслужаным адпачынку, але ў гарачую пару, як неабыякавы і дасведчаны работнік сельскай гаспадаркі з больш чым саракагадовым вопытам работы, заўсёды гатовы дапамагчы.

Крыху пазней пачалася ўборка кармоў ААТ «Бягомльскі». Пры плане 1225 гектараў скошана 382 гектара, нарыхтавана 765 тон сенажу, 571 тона сіласу і 10 тон сена.

Іван Шайковiч, Ігар Гаўрылавіч і Антон Зімніцкі: сянаж будзе закладзены якасна.

Пётр Ромыслаў.

Фота аўтара.