Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 лютага 2020

«Кірмаш бяспекі» прайшоў у Докшыцах

На цэнтральную плошчу райцэнтра 20 лютага з'ехаліся адразу некалькі адзінак спецтэхнікі: машыны пажарнай службы, дзяржаўтаінспекцыі, хуткай медыцынскай дапамогі і газавай службы. Каму магла спатрэбіцца іх дапамога? На шчасце, нікому. Іх місія была іншай: у чарговы раз нагадаць аб правілах бяспекі ў розных надзвычайных сітуацыях і, самае галоўнае, - навучыць дзяцей выконваць іх. Менавіта ў такім фармаце прайшоў «Кірмаш бяспекі» у рамках Адзінага дня бяспекі.

Плошча у гэты дзень была падзелена на некалькі гульнявых зон. Перад тым, як адправіць дзяцей на іх, сваю праграму паказалі работнікі культуры. Шмат конкурсаў і віктарын падрыхтавалі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі, дзіцячая бібліятэка. Медыкі прапаноўвалі вымераць рост і артэрыяльны ціск.

Газаўшчыкі распавялі ўсім аб пяці «кроках», якія трэба зрабіць, калі раптам адчуецца пах газу, раздалі памяткі дзятве. Шумна, як у вуллях, было каля аўтамабіляў інспектараў ДАІ. Школьнікі проста «атакавалі» іх, бо калі яшчэ выдасца магчымасць пасядзець за штурвалам спецтэхнікі, даць каманду па рацыі, каб спыніўся кіроўца, які парушыў хуткасны рэжым.

Цікавай была пляцоўка райаддзела МНС. Ратавальнікі правялі з дзятвой віктарыну на веданне правілаў пажарнай бяспекі. Хлопчыкі і дзяўчынкі хутка і правільна адказвалі нават на самыя складаныя пытанні. Спрытна прыкручвалi пажарны апавяшчальнік, распавядалі, як карыстацца вогнетушыцелем пры любых ўзгараннях. сярод чацвёртакласнікаў знайшлося шмат смельчакоў, якія паспрабавалі разам з пажарнымі разрэзаць металічны каркас з дапамогай гідраўлічнага інструмента.

Пасля такой вучобы яны адчулі сябе сапраўднымі спецыялістамі ў розных прафесіях. Галоўнае, што цяпер у любой няштатнай сітуацыі будуць ведаць, як правільна сябе паводзіць.

Таццяна ПАДБЯРЭЗСКАЯ.