Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
31 сакавіка 2020

Докшыцкі раён абраў сваёй птушкай-сімвалам лебедзя-шыпуна

Докшыцкі раён з'яўляецца унікальным і непаўторным сярод 118 раёнаў рэспублікі. Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў выступілі з ініцыятывай яшчэ больш падкрэсліць нашу унікальнасць праз прыродныя асаблівасці і выбраць птушку, якая стане сімвалам Докшыччыны.

З мэтай стварэння ўмоў для павышэння экалагічнай культуры і інфармаванасці насельніцтва Докшыцкага раёна праз удзел у грамадскай кампаніі па выбары птушкі - сімвала раёна ў Докшыцкім раёне праведзена экалагічная акцыя «Птушыны сімвал Докшыцкага раёна».

Акцыя стартавала 3 лютага 2020 г. i рэалізоўвалася ў некалькі этапаў.

На першым этапе экалагічнага праекта было праведзена метадычнае аб'яднанне настаўнікаў біялогіі і хіміі устаноў адукацыі Докшыцкага раёна, на якім былі адабраны патэнцыйныя птушкі-кандыдаты на званне «Птушыны сімвал Докшыцкага раёна». Від птушак павінен быў быць вядомы мясцовым жыхарам, мець пазнавальную знешнасць. На метадычным аб'яднанні былі вылучаны віды птушак, якія маюць шырокае распаўсюджванне на тэрыторыі раёна, альбо рэдкі, ахоўны вiд птушак, якія жывуць на тэрыторыі раёна. Усяго было адабрана 7 відаў птушак. На разгляд былі прадстаўлены такія птушкі, як сойка, лебедзь-шыпун, балотная сава, шэры журавель, вялікі стракаты дзяцел, белая курапатка, амялушка.

На пасяджэнні раённага арганізацыйнага камітэта шляхам адкрытага галасавання з прапанаваных відаў птушак былі абраны 3 птушкі-кандыдата на званне «Птушыны сімвал раёна»: лебедзь-шыпун, вялікі стракаты дзяцел, белая курапатка.

Другі этап экалагічнага праекта быў праведзены з дапамогай інтэрнэт-галасавання, арганізаванага на сайце раённай газеты «Родныя вытокі», а таксама на старонках «Моладзь Докшыччыны» і «БРСМ Докшыччыны» ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте». Прагаласаваць за птушку-сімвал раёна таксама мог любы ахвочы і ва ўстановах адукацыі, у раённай бібліятэцы, краме «Родны кут», дзе былі ўсталяваныя скрыні для галасавання.

Усяго за птушыны сімвал раёна прагаласавала 2856 чалавек. У выніку галасавання пераможцам стаў лебедзь-шыпун (1881 голас), якога дэпутаты раённага Савета дэпутатаў і зацвердзілі афіцыйным птушыным сімвалам раёна.