Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 сакавіка 2020

Чарговы дзень сельсавета прайшоў у аграгарадку Крыпулі Докшыцкага раёна

Акрамя мясцовай улады, у мерапрыемстве прыняла удзел старшыня Верхнядзвінскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Козел, якая пасля яго завяршэння адзначыла адладжаную сістэмную работу ў нашым раёне па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў.

- І гэта правільна. Прыемна бачыць, што ў Докшыцкім раёне, дзе калісьці сама пачынала сваю працоўную дзейнасць, гэтаму пытанню надаецца вялікая ўвага. Таму тут ёсць чаму павучыцца і іншым рэгіёнах, - сказала Ірына Францаўна.

На тэрыторыі сельсавета размешчана 18 населеных пунктаў, парадак у якіх пастаянна падтрымлівае мясцовае насельніцтва, а таксама падшэфныя арганізацыі. У мінулым годзе, паведаміў старшыня Крыпульскага сельвыканкама Міхаіл Акунявец, у Крыпулях людзі працавалі ў парку, дзе абрэзалі дрэвы і кусты на плошчы 0,5 гектара. Пасля карчавання і пераворкі аднаго гектара зямлі ўчастак быў засеяны азімымі.

У Бярозаўцы камхоз і ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» правялі культуртэхнічныя працы: ліквідавалі падмуркі, выкарчавалі пні. У належны выгляд былі прыведзены пладовы сад і ліпавая алея.

Актывізавалася дзейнасць ГП «Гняздзілава-Агра» па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Так, у гэтым годзе імі быў разабраны стары дом на вуліцы Савецкай у Паўночным Гняздзілава, высечаны закінутыя пладовыя сады ў Верацейцы, ўзараны пустыя ўчасткі ў Атрубцы.

У Гняздзілава былі разабраны два старых дома на вуліцы Першамайскай. У гэтым дапамогу аказалі ПМС і ГП «Гняздзілава-Агра». Дарэчы, у мінулым годзе меліяратары прыбралі шмат падмуркаў, ачысцілі канавы і рэчку.

Разам з тым парадак трэба працягваць наводзіць і ў іншых вёсках. Не ў лепшым стане, да прыкладу, знаходзяцца тыя ж Вараны, за якімі замацаваны Бярозаўскі сельскі Дом культуры. Вядома, што адным культработнікам не справіцца з вялікім аб'ёмам працы. Таму варта было б падлучыцца да справы ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» і лясніцтва.

На тэрыторыі сельсавета размешчана дзевяць могілак. У мінулым годзе на пахаваннях ў Вуглах, Атрубцы і Паўднёвым Гняздзілава пад час суботнікаў былі выразаныя аварыйныя дрэвы. У гэтым годзе гэта работа будзе працягвацца і на іншых могілках.

Пасля аб'езду населеных пунктаў былі заслуханы паведамленні прадстаўнікоў сацыяльнай, санітарнай, экалагічнай і зямельнай службаў раёна, а таксама абмеркаваны тыя звароты, якія паступілі ад грамадзян у гэты дзень.

У Бярозаўцы дзякавалі за медыцынскае і аўтатранспартнае абслугоўванне. У Паўднёвым Гняздзілава людзі прасілі прыбраць дрэвы і кусты на могілках, прычым гатовы самі фінансава паўдзельнічаць у справе. Жыхары Паўночнага Гняздзілава звярнуліся з пытаннем па рамонце дарогі каля крамы.

У Докшыцкім раёне у 2019 годзе было разабрана 94 старых дома.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Фота Аляксандра Варанковіч.