Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
24 чэрвеня 2020

Акцыя БРСМ па добраўпарадкаванні дзіцячых пляцовак прайшла Докшыцах

Акцыю БРСМ "РаЗАмзбацькамі" актыўна падтрымалі жыхары дамоў № 50 і 44 па вуліцы Палявой у Докшыцах. Бацькі і дзеці дружна выйшлі на добраўпарадкаванне сваёй дзіцячай пляцоўкі.

- Дарэчы, каб паўдзельнічаць у акцыі, трэба толькі жаданне, - кажа лідэр маладзёжнай арганізацыі Вікторыя Ждановіч. - Раённы камітэт дае для касметычнага рамонту ўсе неабходныя матэрыялы. Жыхарам жа трэба знайсці час і папрацаваць на карысць агульнай справы. Прыемна, што доўга шукаць такіх актывістаў у райцэнтры не прыйшлося. У бліжэйшы час акцыя пройдзе ў Бягомлі і Крулеўшчыне.

Дзеці, якіх было шмат у двары, спачатку з цікаўнасцю назіралі за тым, як працуюць дарослыя. Але праз імгненне ўжо стараліся не адставаць ад сваіх мам і пап, наждачкай шліфавалі паверхні. Самаму маленькаму памочніку ў гэтай дружнай кампаніі Артуру Харкову ўсяго толькі чатыры гады, але трэба было бачыць, з якой сур'ёзнасцю ён дапамагаў маме абнаўляць альтанку. Аказалася, што пэндзляў, якіх было куплена 20 штук, усім жадаючым папрацаваць не хапіла. А таму іх перадавалі з рук у рукі - кожнаму хацелася ўнесці свой уклад.

- Мы - суседзі з другога пад'езда дома № 50 - сябруем з самага засялення, - распавядае Алеся Шпарковiч. - Жывём, без перабольшання, як адна вялікая сям'я. Адзін аднаму дапамагаем. Часам і ў святы разам збіраемся. На Новы год, напрыклад, заўсёды ёлка ў пад'ездзе прыбірацца. За тэрыторыяй каля дома даглядаем. Вось і кветкі на клумбе пасадзілі. Калі пачулі пра акцыю, доўга не разважалі, ці будзем удзельнічаць. Гэта ж добрая справа, якая, да таго ж, і дзяцей нашых навучыць, што на зямлі трэба быць гаспадарамі. Вы паглядзіце, як за Ігарам Палачаніным, Віталём Новікам, Светай Гоман і Вольгай Харковай амаль след у след бягуць малыя і просяць даць пафарбаваць. Упэўнена, што пасля гэтага яны будуць ставіцца да ўсяго больш беражліва.

Побач завіхалiся і жыхары з суседняга дома - Таццяна Пракаповіч, Таццяна Малевіч, Вольга Шынкевіч, Алеся і Андрэй Хаванскія. Улюбёнцам мясцовай дзятвы стаў Марат Сухарэвіч, які фарбаваў любімую горку рабят.

P.S. Пакуль рыхтаваўся матэрыял, да акцыі далучыліся жыхары суседніх дамоў № 40 і 42.

Яўгенiя Малевіч.

Фота аўтара.