Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 сакавіка 2020

Адкрыты турнір па лёгкай атлетыцы адбыўся ў Докшыцкай ДЮСШ

У Докшыцкай ДЮСШ адбыўся адкрыты турнір па лёгкай атлетыцы, прымеркаваны да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і Дню абаронцаў Айчыны. Пачаліся спаборніцтвы з сустрэчы выхаванцаў школы з воінам-інтэрнацыяналістам Уладзімірам Капытка.

У турніры ўдзельнічалі каля 60 юных спартсменаў. Хлопцы спаборнічалі у двух дысцыплінах: бегу на 30 метраў і скачках у даўжыню з разбегу. У выніку 36 прызёраў падняліся на п'едэстал і атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Самыя лепшыя вынікі ў сваіх узроставых катэгорыях паказалі бегуны Кацярына Аліноўская, Дар'я Гаўрыловіч, Ілля Кізін. У скачках у даўжыню з разбегу пераможцамі сталі Валерыя Драбянок, Ганна Падляшчук, Герман Крывiчанiн. Тры чэмпіёны сталі першымі і ў бегу, і ў скачках. Гэта Мацвей Ванюшын, Ефрасіння Атрахiмовiч і Цімафей Кухто.